Галіяф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Караваджа. Давід і Галіяф

Галіяф — герой біблейскай міталёгіі, філістымлянскі волат, чалавек незвычайнага росту і сілы.

У час вайны з ізраільцянамі ён выклікаў на адзінаборства каго-небудзь з прадстаўнікоў варожага войска. На яго выклік адгукнуўся юны пастух Давід, які выступіў з пастуховым посахам і прашчай зь пяцьцю камянямі, стрэлам з прашчы ён і забіў Галіяфа.[1]

Сказ пра Галіяфа, відаць, спачатку быў эпізодам з цыклю старажытнагабрэйскіх эпічных паданьняў, у якіх адлюстравалася барацьба ізраільцян з сваімі суседзямі філістымлянамі, а пазьней быў перанесены ў Біблію на старонкі першай кнігі Царстваў. Гэты старажытны літаратурны сюжэт адзінаборства знайшоў сваё адлюстраваньне таксама на старонках шматлікіх пазьнейшых літаратурных твораў, у тым ліку «Аповесьці мінулых гадоў», дзе апавядаецца пра змаганьне вял. кн. кіеўскага Ўладзімера з нашэсьцем печанегаў.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Скарына Ф. Творы:… С. 144.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Галіяфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў