Перайсьці да зьместу

Ёзэф Гёбэльс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гёбэльс»)
Ёзэф Ґёбэльс
па-нямецку: Paul Joseph Goebbels
1-ы райхсміністар народнай асьветы і прапаганды Трэцяга Райху
13 сакавіка 1933 — 1 траўня 1945
Прэзыдэнт: Паўль фон Гіндэнбург
Адольф Гітлер (фюрэр)
Карл Дэніц
Прэм’ер-міністар: Адольф Гітлер
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Вэрнэр Наўман
24-ы райхсканцлер Нямеччыны
30 сакавіка — 1 траўня 1945
Прэзыдэнт: Карл Дэніц
Папярэднік: Адольф Гітлер
Наступнік: Людвіг Швэрын фон Крозіг
Райхсьляйтэр
студзень 1933 — 1 траўня 1945
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 кастрычніка 1897(1897-10-29)[1][2][3][…]
Памёр: 1 траўня 1945(1945-05-01)[1][2][3][…] (47 гадоў)
Партыя: НСДАП
Сужэнец: Магда Квант
Дзеці: Helga Susanne Goebbels[d], Hildegard Traudel Goebbels[d], Helmut Christian Goebbels[d], Holdine Kathrin Goebbels[d], Heidrun Elisabeth Goebbels[d] і Hedwig Johanna Goebbels[d]
Адукацыя: Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт (доктар філязофіі)

Паўль Ёзэф Ґёбэльс (па-нямецку: Paul Joseph Goebbels; 29 кастрычніка 1897, Райт (цяпер у межах Мёнхэнглядбаху), Райнская правінцыя, Прусыя — 1 траўня 1945, Бэрлін) — дзяржаўны й палітычны дзяяч нацыстоўскай Нямеччыны, райхсьміністар народнай асьветы й прапаганды Нямеччыны (1933—1945), імпэрскі кіраўнік прапаганды НСДАП (з 1929 г.), райхсьляйтэр (1933), перадапошні канцлер Трэцяга райху (красавік — травень 1945 г.), камісар абароны Бэрліну (1942—1945).

18 лютага 1943 году ў Палацы спорту ў Бэрліне зьдзейсьніў знакамітую шматгадзінную прамову пра татальную вайну, якая, па словах відавочцаў, мела неверагодны псыхалягічны эфэкт.

У ходзе падаўленьня ліпеньскай змовы 1944 Ґёбэльс праявіў вялікую актыўнасьць, пасьля чаго Гітлер прызначыў яго галоўным упаўнаважаным па мабілізацыі на «татальную вайну».

У сваім палітычным завяшчаньні Гітлер прызначыў Ґёбэльса сваім пераемнікам на пасадзе канцлера, аднак на другі ж дзень пасьля самагубства фюрэра Ґёбэльс і яго жонка Маґда самі пакончылі з сабой, папярэдне атруцілі сваіх шасьцярых дзяцей цыяністым каліем. «Акту аб капітуляцыі за маім подпісам ня будзе!» — адказаў Ґёбэльс на савецкія патрабаваньні аб безумоўнай капітуляцыі. Яго жонка Маґда сказала сваім малалетнім дзецям: «Не палохайцеся, цяпер доктар зробіць вам прышчэпку, якую робяць усім дзецям і салдатам». Калі дзеці пад уплывам морфію запалі ў напаўсонны стан, яна сама кожнаму дзіцяці (іх было шасьцёра) уклала ў рот раздушаную ампулу з цыяністым каліем. 1 траўня а 21-й гадзіне Ґёбэльс застрэліўся, папярэдне застрэліў сваю жонку па яе ўласным патрабаваньні. 6 траўня 1945 г. цела Ґёбэльса й членаў яго сям’і былі апазнаны адным з асабістых лекараў Гітлера Вэрнэрам Хаазэ.

  1. ^ а б в г Joseph Goebbels // filmportal.de — 2005.
  2. ^ а б в г Joseph Goebbels // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г Joseph Paul Goebbels // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.