Група арміяў
Гру́па а́рміяў (па-нямецку: Heeresgruppe, па-ангельску: army group) — найвышэйшае апэратыўна-стратэгічнае аб’яднаньне сухапутных войскаў на тэатры вайсковых дзеяньняў ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаваў, у Савецкім Саюзе аналягам называўся фронт.
Камандаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандаваньне групай арміяў ажыцьцяўляе камандуючы ў званьні Генэрал-фэльдмаршалу або Генэрал-палкоўніку. У якасьці першага памочніка выступае начальнік штабу.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзінага варыянту назвы груп арміяў няма. У назьве групы арміяў можа адлюстроўвацца геаграфічнае становішча: група арміяў Афрыка, група арміяў «Курляндыя». Падчас Першай сусьветнай вайны групы арміяў часта зваліся ў гонар свайго камандуючага (група арміяў спадчыннага прынца), Група арміяў Гальвіца. Часам групы арміяў зваліся толькі адной літарай: група арміяў «B», група арміяў «F». Ва ўзброеных сілах ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Кітаю падчас Другой сусьветнай вайны выкарыстоўваліся нумарныя абазначэньні групаў арміяў (3-я група арміяў, 6-я група арміяў і г. д.)
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Група арміяў як форма аб’яднаньня сухапутных войскаў і як форма кіраваньня імі ўзьнікла напрыканцы 1914 — пачатку 1915 гадоў, падчас Першай сусьветнай вайны, у ангельска-францускай і нямецкай арміях.
Падчас Другой сусьветнай вайны нямецкія сухапутныя войскі аб’ядноўваліся ў некалькі групаў арміяў, у склад кожнай групы арміяў уваходзілі 2—4 палявыя арміі і сродкі ўзмацненьня. З 1942 году ў нямецкай арміі існавалі таксама армейскія групы (па-нямецку: Armeegruppe) — часовыя аб’яднаньні звычайна з 2 арміяў, якія выконвалі задачы на якім-небудзь апэратыўным накірунку.
Ангельска-амэрыканскія войскі на заходнеэўрапейскім тэатры вайсковых дзеяньняў у 1944—1945 гадах аб’ядноўваліся ў 3 групы арміяў, якія зваліся армейскімі групамі. У Нямеччыне за час Другой сусьветнай вайны было 20 групаў арміяў. У паваенны час ва ўзброеных сілах ЗША і ў аб’яднаных узброеных сілах НАТА ў склад групы арміяў уваходзяць палявыя арміі, асобныя армейскія карпусы і іншыя злучэньні сухапутных войскаў.
На пачатку 21 стагодзьдзя групы арміяў не выкарыстоўвацца, а ім на зьмену прыходзяць драбнейшыя ваенныя фармаваньні.
З групай арміяў, як правіла, узаемадзейнічае тактычнае авіяцыйнае камандаваньне.