Перайсьці да зьместу

Гефэст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гефэст

Гефэст
бог агню, кавальскай справы й мастацтва
Месцазнаходжаньне гара Алімп
Жонка Харыта
Бацька Зэўс
Маці Гера
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі Вукан

Гефэст (па-старажытнагрэцку: Ήφαιστος) — у грэцкай міталёгіі бог агню, кавальскай справы й мастацтва, сын Зэўса і Геры.

Нарадзіўся непрыгожым і слабым, і Гера, пабачыўшы яго такім, прыйшла ў вялікі гнеў і скінула свайго сына з Алімпу. Знайшоўшыя яго марскія багіні Эўрымона (дачка Акіяна) і Фетыда (дачка Нерэя) забралі да сябе на выхаваньне. Вырас Гефэст непрыгожым і храмым на адну нагу, але з моцнымі рукамі і шырокімі плячыма, і быў вялікім мастаком у кавальскай справе. У падзяку за выхаваньне выкаваў шмат упрыгажэньняў сваім выхавацелькам Эўрымоне і Фетыдзе.

А на сваю маці Геру затаіў бог вялікую крыўду і выкаваў ёй залатое крэсла незвычайнай прыгажосьці, якое паслаў ёй у падарунак. Пабачыўшы крэсла, Гера прыйшла ў захапленьне ад падарунка, але, як толькі села ў яго — як крэсла ў момант акутала сваімі аковамі. І ні адзін бог ня змог вызваліць яе. Зразумеўшы, што толькі сам Гефэст можа выратаваць сваю маці, богі паслалі па яго Гермэса. Ні на якія ўмовы ён не жадаў вяртацца на Алімп. І толькі падасьпеўшы Дыёніс, напаіўшы асілка віном, даставіў на боскую вяршыню, дзе ўмомант зламаў аковы. Так і застаўся Гефэст на прыстанішчы боскім, дараваўшы маці сваёй Геры даўнюю крыўду. Як і сабе парабіў на Алімпе ўсім багам раскошныя палацы з золата, срэбра ды бронзы.

  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифология / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.