Віленскае ваяводзтва (1926—1939)
Віленскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
Улучае | 9 паветаў |
Найбольшы горад | Вільня |
Іншыя буйныя гарады | Ашмяны Сьвянцяны Дзісна |
Дата ўтварэньня | 20 студзеня 1926 году |
Дата скасаваньня | 1939 |
Ваявода | апошні — Артур Марушэўскі |
Насельніцтва (1931) | 1 276 000 |
Шчыльнасьць | 44 чал./км² |
Нацыянальны склад | палякі — 59,7% беларусы — 22,7% габрэі — 8,5% летувісы — 5,2% расейцы — 3,4% іншыя — 0,3%. |
Плошча | 29 011 км² (4-е месца) |
Месцазнаходжаньне Віленскага ваяводзтва | |
Код аўтам. нумароў | WN |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ві́ленскае ваяво́дзтва (па-польску: województwo wileńskie) — ваяводзтва ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 году[1] да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Летуве і Беларускай ССР у верасьні 1939 году. Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводзтва знаходзілася ў Вільні.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная да Польшчы ў 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 году да 22 сьнежня 1925 году тэрыторыя ваяводзтва была вядомая пад назвай Віленская Зямля.
Плошча ваяводзтва складала 29 011 квадратных кілямэтраў, а колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 1931 годзе — 1 276 000 чалавек. Большасьць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі летувісы (5,2%), расейцы (3,4%) і іншыя (0,3%) ўключна ў караімамі. У гарадох (за выняткам Вільні) значную колькасьць насельніцтва складалі жыды (8,5% ад усяго насельніцтва).[2] 61,2% былі прызнаныя рыма-каталікамі, 26,9% — праваслаўнымі, 9,4% — юдэйцамі, 2,4% прыпадалі на іншыя веравызнаньні.
Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва разьмяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Летувай на захадзе, Латвіяй на поўначы Наваградзкім ваяводзтвам на поўдні і Беластоцкім ваяводзтвам на паўднёвым захадзе. Мясцовасьць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводзтва ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны пэрыяд). На 1 студзеня 1937 году лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводзтва.
Гарады і адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вільня зьяўлялася пятым паводле велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысячаў месьцічаў). Віленскае ваяводзтва налічвала 14 гарадоў.
У 1922—1939 гадох Віленскае ваяводзтва падзялялася на 9 паветаў:
- Браслаўскі павет (плошча 4217 км², нас. 143 100),
- Дзісноўскі павет (плошча 3968 км², нас. 159 900),
- Маладэчанскі павет (плошча 1898 км², нас. 91 300),
- Ашмянскі павет (плошча 2362 км², нас. 104 600),
- Пастаўскі павет (плошча 3050 км², нас. 99 900),
- Сьвянцянскі павет (плошча 4017 км², нас. 136 500),
- Вялейскі павет (плошча 3427 км², нас. 131 100),
- павет гораду Вільні (з 1930 году) (плошча 105 км², нас. 195 100),
- Віленска—Троцкі павет (плошча 5967 км², нас. 214 500. Гэта быў найвялікшы павет ва ўсёй міжваеннай Польшчы, большы за аўтаномнае Сылескае ваяводзтва).
Сталіцы паветаў паводле зьвестак на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладэчна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Сьвянцяны — 6000 жыхароў, Вялейка — 3417 жыхароў.
Падзел 1939 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 годзе выяводзтва было падзеленае паміж СССР і Летувіскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падпольле[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ustawa z dnia 22 grudnia 1925 r. w sprawie utworzenia województwa wileńskiego (Dz. U. Nr 6 poz. 29)(недаступная спасылка) (пол.)
- ^ Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 году. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
- ^ Заява рэгіянальнага ўраду ў Вільні (пол.)
|