Барбара Радзівіл (Завіша)
Б. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 3 сьнежня 1690 |
Памерла | 15 лютага 1770 |
Род | Завішы |
Бацькі | Крыштап Станіслаў Завіша Тэрэза з Тышкевічаў[d] |
Муж | Мікалай Фаўстын Радзівіл |
Дзеці | Удальрык Крыштап, Альбрэхт, Юры, Станіслаў |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша.
Барба́ра Радзіві́л (у дзявоцтве Заві́ша; 3 сьнежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадзкая і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Крыштапа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
У часы бескаралеўя ў 1733 была адной з ініцыятараў стварэньня канфэдэрацыі Наваградзкага ваяводзтва, скіраванай супраць кандыдата на сталец Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расейскім імпэратарскім двары.
Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў. Сачыла за абраньнем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Наваградзкім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідзкім сойміках[1].
Выйшла замуж 4 сьнежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Ўдальрыка Крыштапа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мацук А. Радзівіл Барбара // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 384.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7