Перайсьці да зьместу

Астана (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астана
Поўная назва «Астана» футбол клубы
Заснаваны 2009
Горад Астана, Казахстан
Стадыён Астана Арэна
Умяшчальнасьць: 30 254
Кіраўнік Самурык-Казына
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Астана» (па-казаску: Астана) — казаскі футбольны клюб з Астаны. Заснаваны ў 2009 годзе, і першапачаткова меў назву «Лякаматыў» да 2011 году[2]. 7-разовы чэмпіён Казахстану (2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2022), трохразовы ўладальнік Кубка Казахстану (2010, 2012, 2016). Свае матчы каманда ладзіць на стадыёне Астана Арэна. Клюб ёсьць часткай прэзыдэнцкай асацыяцыі, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына[3].

Клюб паўстаў 27 сьнежня 2008 году, калі алмацінскія клюбы «Мэгаспорт» і «Алма-Ата» вырашылі аб’яднацца ў адзіны клюб[4]. Першай назвай стаў «Лякаматыў», бо першым генэральным спонсарам утварэньня сталася Нацыянальная чыгуначная кампанія Казахстану[4]. Адразу ж зьявілася ідэя пераезду ў Астану, бо на той момант у казаскай сталіцы будаваўся нацыянальны стадыён[4]. Першым галоўным трэнэрам «Астаны» стаў Вахід Масудаў. Ад пачатку клюб атрымаў добры бюджэт, дзякуючы чаму здолеў прыцягнуць у свае шэрагі расейскіх футбалістаў Андрэя Ціханава і Ягора Цітова[5], а таксама ўзбэцкага галеадора з кіеўскага «Дынама» Максіма Шацкіх[6]. Зь першага ж сэзону 2009 году «Лякаматыў» стаўся аднім з асноўных фаварытаў, але фінішаваў толькі на другім радку, саступіўшы чэмпіёнскі тытул клюбу «Актобэ».

14 лістапада 2010 году футбалісты сталічнага клюбу, ачоленыя нямецкім трэнэрам Гольгерам Фахам, здабылі свой першы Кубак Казахстану[7]. Аднак, праз тое, што клюб на той час існаваў менш за тры гады, УЭФА адмовіў клюбу ва ўдзеле ў Лізе Эўропы[8]. Такім чынам, гэты эўрапейскі кубак у сэзоне 2011—2012 гадоў клюб быў вымушаны прапусьціць. 2 сакавіка 2011 году астанінскі клюб выгуляў «Табол» зь лікам 2:1 і здабыў Супэркубак Казахстану[9]. У 2012 годзе Міраслаў Бэранек здабыў для «Астаны» другі кубак краіны[10] . У ліпені 2013 году клюб, нарэшце, дэбютаваў у Эўропе, згуляўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы супраць баўгарскага «Боцева». «Астана» двойчы трывала паразу, то бок 0:1 у хатнім матчы і 0:5 у гасьцях. 4 ліпеня 2013 году «Астана» афіцыйна далучылася да навастворанага прэзыдэнцкага спартовага клюбу, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына, каб аб’яднаць асноўныя спартовыя каманды ў Астане[11].

Запрасіўшы на пасаду галоўнага трэнэра «Боцева», «Астана» даволі пасьпяхова правяла эўрапейскую кампанію сэзону 2014—2015 гадоў. У першым раўндзе Лігі Эўропы казаскі клюб выгуляў армянскі «Пюнік» з агульным лікам 6:1 паводле вынікаў двубою. У наступным раўндзе «Астана» выбіла тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 3:1, дзякуючы пераканаўчай перамозе ў хатнім матчы. У трэцім раўндзе быў пеораможаны швэдзкі АІК з агульным лікам 4:1. Толькі ў раўндзе плэй-оф «Астана» быў спынены гішпанскім «Вільярэалам»[12]. 1 лістапада 2014 году «Астана» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Казахстанам, выгуляўшы ў хатнім матчы «Кайсар» зь лікам 3:0[13].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Харватыі Аб Карла Барталец 1995
3 Сьцяг Харватыі Аб Бранімір Калаіца 1998
4 Сьцяг Казахстану Аб Марат Быстроў 1992
5 Сьцяг Летувы Аб Кіпрас Кажуколавас 2000
6 Сьцяг Казахстану Аб Ян Варагоўскі 1996
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Макс Эбонг 1999
8 Сьцяг Казахстану ПА Ісламбэк Куат 1993
9 Сьцяг Нігерыі Нап Джэфры Чынэду 1997
10 Сьцяг Харватыі Нап Марын Томасаў 1987
11 Сьцяг Нігерыі Нап Намдзі Аганону 2002
15 Сьцяг Казахстану Аб Абзал Бэйсэбэкаў (капітан) 1992
19 Сьцяг Ганы ПА Барнз Осэй 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Казахстану Нап Эльхан Астанаў 2000
22 Сьцяг Казахстану Аб Аляксандар Марачкін 1990
27 Сьцяг Казахстану Аб Тымур Дасмагамбэтаў 1989
28 Сьцяг Гвінэі Нап Усман Камара 1998
45 Сьцяг Паўночнай Македоніі Аб Алекса Аманавіч 1996
55 Сьцяг Казахстану Бр Аляксандар Заруцкі 1993
72 Сьцяг Казахстану Нап Станіслаў Басманаў 2001
74 Сьцяг Казахстану Бр Мухамеджан Сейсен 1999
77 Сьцяг Альбаніі ПА Назьмі Грыпшы 1997
81 Сьцяг Казахстану Нап Рамазан Карымаў 1999
93 Сьцяг Харватыі Бр Ёсіп Чондрыч 1993
97 Сьцяг Казахстану Нап Нуралі Жаксылык 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]