Аршанскі чыгуначны вузел
Аршанскі чыгуначны вузел[1] — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязваюць наступныя напрамкі з Воршы: Віцебск, Менск, Магілеў, Крычаў, Лепель, Смаленск (Расея). У часы СССР перавозілі грузы з-за межаў СССР, забясьпечваў перавозкі грузаў у нутры СССР і БССР, перавозіў людзей у нутры СССР, прадстаўляў прадпрыемствам Воршы вагоны і кантэйнэры для перавозкі грузаў.
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначны вузел — важны вузел на сучасных землях Беларусі. Праезд цягнікоў праз чыгуначны вузел пачаўся ў 19 ст. У час паўстаньня 1863 году на чыгунцы ў месьце былі баі паўстанцаў і расейскага войска. З 1917 па 1921 гады вузел не рабіў.
Рух па чыгуначным вузьле аднавілі ў 1921 годзе. Нямеччына мае ўладу з 1941 па 1944 гады. У 1944 годзе СССР аднавіла ўладу над чыгуначным вузлом. За гады савецкае ўлады былі адноўленыя чыгуначныя рэйкі і масты. Вузел быў поўнасьцю абноўлены: прыпынкі і перагоны мелі сучасныя сродкі сувязі, пабудаваная электрычная сувязь стрэлак і знакаў на прыпынках. Была ўведзеная ў карыстаньне АСУ для збору ведаў па перавозках грузаў і людзей Беларускае чыгункі.
Установы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аршанскі чыгуначны вузел мае ў сваім складзе некалькі ўстаноў, якія даюць магчымасьць карыстацца чыгункаю. Іх існуе некалькі[2]:
- Лякаматыўнае дэпо імя К. С. Заслонава
- Аршанская дастанцы сігналізацыі і сувязі
Існуюць іншыя грамады: Савет вэтэранаў, прафком райкому прафсаюзаў Беларусі.
Дзейнічае транспартная міліцыя пад назваю Аршанскі АУСТ[3].
Красавік 1991 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Гэта быў пратэст у сувязі з рэзкім падвышэньнем коштаў і нізкімі заробкамі. Пратэставалі ў Менску, і пратэстныя настроі паўсталі амаль на ўсіх прадпрыемствах Воршы на пачатку красавіка 1991 году, — Віктар Андрэеў у тыя часы быў сакратаром страйкому. Разам з тым, кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў штодня абяцалі дадатковыя выплаты, прасілі пацярпець. А некаторыя зь іх цалкам падзялялі пратэстныя настроі сваіх работнікаў.
«З пачатку красавіка па чарзе практычна спыніліся заводы „Легмаш“, „Чырвоны Барацьбіт“, інструмэнтальны завод, часткова або цалкам спынілі працу аўтобусны парк, трактарарамонтны завод, кравецкая фабрыка. Першы вялікі сход рабочых прайшоў у гарадзкім парку. На ім выступілі з заспакаяльнымі прамовамі старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Жвікаў, першы сакратар гаркаму КПБ Генадзь Скокаў, старшыня гарсавету Ўладзімер Навацкі», — працягвае Андрэеў.
Мясцовую ўладу рабочыя ня слухалі, бо іх непакоіў лёс сем’яў, якія не было чым карміць. Рабочых падтрымала Аршанская рада БНФ, якую ў той час ачольваў Юры Санько. У гарадзкім парку некалькі дзён запар ішлі вечы. На адным зь іх утварылі страйкавы камітэт (коратка страйком). Старшынём абралі рабочага інструмэнтальнага заводу Мікалая Разумава.
Там жа, на мітынгах, зьбіралі грошы для патрэбаў страйкому. На іх пасьля ў аршанскай друкарні пачалі друкаваць газэту «Рабочая воля», якую раздавалі на прадпрыемствах. Да патрабаваньня падвысіць заробкі хутка далучыліся палітычныя заклікі. Рабочыя патрабавалі скасаваць райкомы і гаркомы КПБ і перадаць іхныя будынкі пад дзіцячыя ўстановы.
Пратэстныя настроі мацнелі дзень пры дні, бо рабочыя натхняліся і ўласнай сьмеласьцю, і палымянымі прамовамі кіраўніка страйкаму Мікалая Разумава. А ў 1991 годзе людзі былі ўзрушаныя ўжо тым, што іхныя патрабаваньні, агучаныя Разумавым, выглядаюць важка і пераканаўча. Гэта былі абсалютна новыя ўражаньні пасьля звыклай савецкай крывадушнай дзейнасьці работнікаў КПБ.
Пачатак затвору чыгункі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блякада была вельмі простая — прыйшлі і селі на рэйкі.
23 красавіка пракаціліся невялікія вечы на інструмэнтальным заводзе, заводах «Легмаш», «Чырвоны барацьбіт», на заводзе ПАК. Большая частка рабочых пакінула прадпрыемствы і строем пайшла да Галоўную плошчу Воршы. Там Мікалай Разумаў зачытаў патрабаваньні гарадзкога страйкавага камітэту да Вярхоўнага Савету і Савету міністраў БССР. Акрамя эканамічных патрабаваньняў, гаворка ўжо ішла пра дзяржаўныя патрабавньні:
- вывад парткомаў з прадпрыемстваў,
- нацыяналізацыю партыйнае ўласнасьці КПБ,
- адмену ўсіх ільготаў і прывілеяў партыйна-дзяржаўнай намэнклятуры КПБ,
- пра скарачэньне на траціну дзяржаўнага апарату.
Людзі на плошчы ў Воршы падтрымалі ўсе патрабаваньні, і адпаведная тэлеграма была адпраўлена ў Менск. Таксама было прынята рашэньне аб вальным саборы мяшчанаў на галоўнае плошчы 24 красавіка 1991 году. Іменна на тым шматтысячным сходзе каля помніка Леніну і прагучаў заклік Мікалая Разумава: «Дык што, пойдзем блякаваць чыгунку?» І людзі пайшлі.
Ішлі арганізавана, пехатой па галоўных вуліцах Воршы. Удзельнікі тых падзеяў згадваюць, што настрой быў прыўзьняты, амаль сьвяточны: усе спадзяваліся, што блякада рэек буйнога чыгуначнага вузла не застанецца незаўважанай. Праз Воршу ідуць цягнікі з усіх геаграфічных напрамкаў, і калі іх не прапусьціць, то падзеі будуць ужо не мясцовыя, а займеюць «агульнасаюзны» маштаб...
«Аршанскія рабочыя ішлі з аднаго боку, а ў гэты самы час з Барані, горада-спадарожніка Воршы, выйшла шматтысячная грамада работнікаў заводу «Чырвоны Кастрычнік». Трэба было бачыць, як яны браталіся на вакзале! Людзі адчувалі еднасьць мэтаў, еднасьць памкненьняў. Яны абдымаліся, цалаваліся, плакалі — пераважна, канечне, жанчыны. Іх было вельмі шмат сярод тых, хто блякаваў чыгунку. Блякада была простая: прыйшлі і селі на рэйкі — не прапускалі цягнікі ні ў Воршу, ні з Воршы. На рэйках сядзелі ня толькі ў раёне вакзалу: чыгунка ж у Воршы па ўсім горадзе, цягнікі можна было пусьціць у аб’езд. І каб гэта прадухіліць, людзі таксама выходзілі на рэйкі на станцыях «Ворша-Заходняя» і «Ворша-Ўсходняя», — гаварыў удзельнік страйку Васіль Леўчанкаў, насельнік Барані.
Ня ўсе зь іх сталі пасьля грамадзкімі лідэрамі, як, да прыкладу, актывісты незалежных прафсаюзаў Віктар Андрэеў ці Васіль Леўчанкаў, або Ігар Грышанаў, стараста вёскі Стаўры, вядомы ў Аршанскім раёне сваімі ініцыятывамі.
Ігар Грышанаў здымаў многа здымкаў падзеяў у Воршы і іх захаваў. Калісьці іх было каля 300, і пасьля завяршэньня страйку ён вырашыў зладзіць фотавыставу пра блякаду чыгункі ў сябе на рабоце, ў аўтапарку. Тады ледзьве не дайшло да звальненьня, бо пану прадпрыемства такі чын дужа не спадабаўся.
Пасьля падзеі, кон удзельнікаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ня ўсе зь удзельнікаў сталі пасьля грамадзкімі лідэрамі, як, да прыкладу, актывісты незалежных прафсаюзаў Віктар Андрэеў ці Васіль Леўчанкаў, або Ігар Грышанаў, стараста вёскі Стаўры, вядомы ў Аршанскім раёне сваімі ініцыятывамі.
Ігар Грышанаў падабраў шмат здымкаў з асабістага архіву, дзе відаць падзеі ў Воршы. Калісьці іх было каля 300, і пасьля завяршэньня страйку ён вырашыў зладзіць фотавыставу пра блякаду чыгункі ў сябе на працы, у аўтапарку. Тады ледзьве не дайшло да звальненьня, бо дырэктару такая ініцыятыва дужа не спадабалася. У спадара Грышанава з тых часоў засталося шмат знаёмых. Аднак большасьць зь іх катэгарычна адмовіліся здымацца для фільму «Ворша 1991», баючыся наступстваў ужо ў нашы дні.
У красавіку 1991 году, Ігар Грышанаў быў старшынём сходаў і вечаў, трымаў мікрафон падчас выступаў Мікалая Разумава. Пра тое, што сталася з Разумавым пасьля, вядома мала. Толькі тое, што ягонае здароўе ня ў лепшым стане і што ён даўно адышоў ад грамадзкай дзейнасьці.
Некалькі разважлівых фразаў з інтэрвію для дакумэнтальнага фільму — гэта ўжо зусім ня тыя гарачыя прамовы, якія запомніліся ягоным сучасьнікам. Мікалай Разумаў быў кіраўніком страйкому, потым прафсаюзным лідэрам, потым заняўся земляробствам, але няўдала. Жыў у нішчымніцы, даходзіла нават да таго, што былыя аднадумцы зьбіралі грошы, каб падтрымаць ягоную сям’ю... Аднак аршанцы памятаюць іншага Разумава, здольнага запаліць асабістай энэргетыкай кожнага слухача і гледача. І можна хоць сёньня спытацца на вуліцы, хто такі Мікалай Разумаў, як пачуеш процьму словаў. Вельмі розных і супрацьлеглых, аднак неабыякавых: ад «мы былі дурні, а ён на нас піярыўся, бо хацеў стаць прэзыдэнтам» і да «ён, каб захацеў, мог бы лёгка перамагчы Лукашэнку, бо людзі б за яго прагаласавалі». Ад «ён нас вадзіў на рэйкі, і мы верылі, што змагаемся за лепшае» і да «гэта ён так разваліў Савецкі Саюз, што спыніліся прадпрыемствы ў Воршы і няма дзе працаваць». Ад «ён вар’ят і жулік» да «гэта быў найпрыгажэйшы мужчына, і ўсе жанчыны за ім беглі навыперадкі».
Падзеі на вакзале
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 красавіка 1991 году М. Разумаў безупынна выступаў каля вакзалу. На самім вакзале для стачкому выдзелілі пакой. А ў пакоі насупраць сядзелі работнікі КДБ і міліцыі. На прывакзальнай плошчы стаяла гукаўзмацняльная апаратура, пастаянна хтосьці прамаўляў, зачытваліся інфармацыйныя паведамленьні, тэлеграмы, сьпявалі, чыталі вершы. Аднак сытуацыя станавілася ўсё больш крытычнай: пад Воршай стаялі цягнікі. І пасажыры былі не ў захапленьні — гэта калі мякка ахарактарызаваць агульны настрой тых, хто аказаўся закладнікам блякады. Удзельнікі ж чакалі нейкай рэакцыі, але яе не было і не было. Адно што да вакзалу сьцягнулі ўсе міліцэйскія сілы, якія толькі былі ў бліжэйшых рэгіёнах.
Дзеяньні міліцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Начальнік гарадзкога аддзелу міліцыі Аляксандар Длугаш у інтэрвію для фільму «Ворша 1991» распавядае:
«Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой зьявай, як масавыя выступленьні рабочых. І я разумеў, што любое няправільнае дзеяньне з боку работнікаў міліцыі або наяўнасьць якіх-небудзь правакатараў у асяродзьдзі людзей, якія добрасумленна выйшлі, каб прад’явіць свае патрабаваньні, можа скончыцца масавымі беспарадкамі. І потым будуць сур’ёзныя наступствы з аргвысновамі, як для работнікаў міліцыі, так і для іншых людзей. Калі веча скончылася заклікам ісьці блякаваць чыгунку, з боку камуністычнай партыі, гаркому партыі ніхто ня выйшаў да народу. Ніхто не патлумачыў сваю пазыцыю. Так, трохі з-за кута назіралі. Асобныя кіраўнікі гаркому ад мяне патрабавалі прымяніць сілу, патрабавалі разгону рабочых. Я тлумачыў, што падстаў для прымяненьня сілы няма. Спыніліся на тым, што мы будзем працаваць на вакзале і выкарыстаем усе наяўныя сілы і сродкі для таго, каб папярэдзіць блякаваньне чыгункі.
25 красавіка была праведзена расстаноўка сіл і сродкаў. Кіраўнікі МУС і КДБ рэспублікі, як я потым пачытаў, дэкляравалі, што ў Воршу накіравана паўтары тысячы АМАПа. Ні пра які АМАП там, вядома, гаворкі не ішло. Толькі зь Менску прыбыла невялікая група спэцназу, якую я разьмясьціў на чыгуначным вакзале — каб прадухіліць доступ у дыспэтчарскую, што магло б пацягнуць за сабой цяжкія наступствы. Падразьдзяленьне Магілёўскай школы міліцыі і рота патрульна-паставой службы Аршанскага ГАУС не дапускала мітынгоўцаў у будынак вакзалу. Яны, у канчатковым выніку, сваю задачу выканалі. Але людзі, тым ня менш, здолелі выйсьці на заходні бок шляхоў і блякаваць іх, рух цягнікоў спыніўся.
Я ўгаворваў, натуральна, каб людзі спынілі блякаваньне. З пасажырскіх цягнікоў сталі выходзіць жанчыны, дзеці плакалі, прасілі разблякаваць дарогу, даць рух цягнікоў. Пасьля абеду прыбыў дэпутат Вярхоўнага Савету Глушкевіч Яўген Міхайлавіч, прыехаў Чаргінец Мікалай Іванавіч — начальнік лінейнага ўпраўленьня міліцыі на транспарце. Таксама выступалі на мітынгу. Зь Менску, зь Міністэрства ўнутраных спраў два разы паступалі каманды прымяніць сілу для разблякаваньня чыгункі, для разгону дэманстрантаў. Але я, параіўшыся з Уладзімерам Навацкім, старшынём гарвыканкому, прыйшоў да высновы, што ў стане, якая склалася на вакзале, ужываць сілу катэгарычна было нельга. Таму што гэта магло пацягнуць за сабой, па-першае, траўмаваньне людзей, якія гронкамі віселі на пешаходных пераходах, на рэйках і гэтак далей. Маглі быць траўмы, маглі быць ахвяры. Па-другое, разгон дэманстрантаў і іх затрыманьне маглі б пацягнуць за сабой акцыі грамадзкага непадпарадкаваньня, прыступ на міліцыю аж да яе штурму. Таму зьдзяйсьняць нейкія такія дзеяньні ў той сытуацыі было катэгарычна нельга».
Абвастрэньне стану на вакзале
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пра тое, наколькі драматычнымі маглі б быць наступствы, згадвае і ўдзельнік блякады Андрэй Шляпнікаў:
«Памятаю момант, калі Мікалай Разумаў спытаўся: „Дык што ж рабіць? Нас не заўважаюць, нас абкружыла міліцыя і гэтак далей... Няўжо ж мы хочам крыві?“ І раптам у натоўпе пачалі крычаць „Хочам, хочам крыві!“ Вось тут стала страшна. Бо ў натоўпе сьпела гістэрыя, і як яна магла выбухнуць, невядома».
Страйкком прыняў рашэньне накіраваць на перамовы ў Вярхоўны Савет БССР намесьніка старшыні страйкому Юрыя Санько і сакратара страйкому Віктара Андрэева. Спадар Андрэеў згадвае:
«Перамовы там ня мелі значнага выніку. І ў Воршы падзеі зайшлі ў тупік. Ні страйкоўцы, ні ўлады ня ведалі, што рабіць далей. У Менск на сваёй машыне нас вёз вядомы бард Сяржук Сокалаў-Воюш. А назад мы прыехалі на міліцэйскіх машынах зь „мігалкамі“. Ніколі ў жыцьці я так хутка ня езьдзіў! Нас імчалі зь неймавернай скорасьцю, каб страйком, які ўжо прыняў гэтае рашэньне, найхутчэй зьвярнуўся да людзей з прапановай спыніць блякаваньне чыгункі. Бо гэта ж страшныя эканамічныя страты, крымінальная адказнасьць... Але ў гэтым пытаньні адзінства не было. Мікалай Разумаў прапаноўваў стаяць да перамогі. Але ня мог патлумачыць, да якой канкрэтна. Іншыя лічылі, што трэба неяк прыгожа разысьціся — каб людзі не адчувалі сябе пераможанымі або абражанымі. Відавочным было тое, што беларускія ўлады ня могуць самі, без Масквы, задаволіць нейкія эканамічныя, а тым больш палітычныя патрабаваньні. Да ўсяго, людзі стаміліся. Можна было б дачакацца, што страйк згасьне сам сабой. Але вырашылі, што найбольш годны ўчынак — гэта разысьціся арганізавана. Так і зрабілі».
Роспуск народу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Было вырашана сысьці з вакзалу і адзначыць угодкі Чарнобыльскай трагедыі агульнагарадзкім шэсьцем. 26 красавіка 1991 году на галоўнае плошчы сабраліся тысячы людзей. Тут прайшло веча, а пасьля арганізаваная грамада пайшла да Куцеінскага манастыра, на дварэ якога адбыўся малебен.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Людзі разышліся па дамах. Але гэта ня значыць, што гісторыя з блякадай чыгункі скончылася. Была распачата крымінальная справа супраць арганізатараў. Пакуль на прывакзальнай плошчы гучалі заклікі і выступы, а людзі сядзелі на рэйках, міліцэйскія фота- і відэаапэратары ўсё фіксавалі. Гэтыя здымкі дагэтуль захоўваюцца ў сакрэце, а тады актывістаў страйкому выклікалі ў міліцыю, пракуратуру, і там паказвалі зьнятае.
Ганеньні міліцыі БССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Непрыемнасьці пачаліся і ў паспалітых рабочых. Страйком з гэтай нагоды зрабіў заяву: «Калі пачнуцца ганеньні на людзей за іх удзел у страйку, то мы пакідаем за сабой права зноў праводзіць падрыхтоўчую работу да новага страйку». І ў другой палове траўня на пасяджэньне страйкому прыйшлі прадстаўнікі гарадзкое улады, якія прапанавалі абмеркаваць усе праблемы і далейшыя дзеяньні за «круглым сталом» з прэзыдыюмам гарсавету.
Але людзі ўжо пачулі «смак да страйкаў». 22–24 траўня 1991 году страйкавалі грузчыкі камбінату хлебапрадуктаў. Асноўная прычына — дрэнныя ўмовы працы і малыя заробкі. Дырэктар звольніў пяцярых самых дзейных. А яны абвясьцілі галадоўку і пасяліліся ў намёце ля гарвыканкаму. На ноч да іх прыходзілі некаторыя члены гарадзкога страйкому, бо невядомыя людзі ладзілі правакацыі. Урэшце пракурор гораду выдаў прадпісаньне аднавіць на рабоце незаконна звольненых грузчыкаў. Але дырэктар яго ня выканаў. У другое палове ліпеня 1991 году яны вярнуліся на работу рашэньнем аршанскага суду.
Расьсьледаваньне па карнае справе супраць правадыроў страйкому, якія арганізавалі блякаваньне чыгункі, ішло некалькі месяцаў. Слуханьне справы было прызначана ў судзе Магілёва. Але магілёўскі суд ня стаў браць на сябе адказнасьць і перадаў справу ў Вярхоўны суд. Ад крымінальнага пакараньня арганізатараў уратавалі толькі далейшыя гістарычныя падзеі, лічыць Віктар Андрэеў:
«Я ці ня штодня хадзіў у пракуратуру на допыты. Аж пакуль у жніўні ня скончыў сваё існаваньне СССР — тады і справа аб аршанскім страйку закрылася сама сабой. Страйкомы на прадпрыемствах паступова распадаліся, бо страйком — гэта часовае ўтварэньне. Пратэстная сытуацыя скончылася, і страйкомы пачалі пераўтварацца ў нешта іншае. Найчасьцей — у прафсаюзы. Бывала, „уліваліся“ ў прафсаюзы афіцыйныя — а тыя на той час збольшага займаліся разьмеркаваньнем дэфіцытных тавараў. Некаторая частка страйкомаўцаў стала стваральнай сілай незалежных прафсаюзаў. Я таксама пайшоў у Свабодны прафсаюз беларускі, дзе працаваў да 2004 году».
Пасьля падзеі, кон удзельнікаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ня ўсе зь удзельнікаў сталі пасьля грамадзкімі лідэрамі, як, да прыкладу, актывісты незалежных прафсаюзаў Віктар Андрэеў ці Васіль Леўчанкаў, або Ігар Грышанаў, стараста вёскі Стаўры, вядомы ў Аршанскім раёне сваімі ініцыятывамі.
Ігар Грышанаў падабраў шмат здымкаў з асабістага архіву, дзе відаць падзеі ў Воршы. Калісьці іх было каля 300, і пасьля завяршэньня страйку ён вырашыў зладзіць фотавыставу пра блякаду чыгункі ў сябе на працы, у аўтапарку. Тады ледзьве не дайшло да звальненьня, бо дырэктару такая ініцыятыва дужа не спадабалася. У спадара Грышанава з тых часоў засталося шмат знаёмых. Аднак большасьць зь іх катэгарычна адмовіліся здымацца для фільму «Ворша 1991», баючыся наступстваў ужо ў нашы дні.
У красавіку 1991 году, Ігар Грышанаў быў старшынём сходаў і вечаў, трымаў мікрафон падчас выступаў Мікалая Разумава. Пра тое, што сталася з Разумавым пасьля, вядома мала. Толькі тое, што ягонае здароўе ня ў лепшым стане і што ён даўно адышоў ад грамадзкай дзейнасьці.
Некалькі разважлівых фразаў з інтэрвію для дакумэнтальнага фільму — гэта ўжо зусім ня тыя гарачыя прамовы, якія запомніліся ягоным сучасьнікам. Мікалай Разумаў быў кіраўніком страйкому, потым прафсаюзным лідэрам, потым заняўся земляробствам, але няўдала. Жыў у нішчымніцы, даходзіла нават да таго, што былыя аднадумцы зьбіралі грошы, каб падтрымаць ягоную сям’ю... Аднак аршанцы памятаюць іншага Разумава, здольнага запаліць асабістай энэргетыкай кожнага слухача і гледача. І можна хоць сёньня спытацца на вуліцы, хто такі Мікалай Разумаў, як пачуеш процьму словаў. Вельмі розных і супрацьлеглых, аднак неабыякавых: ад «мы былі дурні, а ён на нас піярыўся, бо хацеў стаць прэзыдэнтам» і да «ён, каб захацеў, мог бы лёгка перамагчы Лукашэнку, бо людзі б за яго прагаласавалі». Ад «ён нас вадзіў на рэйкі, і мы верылі, што змагаемся за лепшае» і да «гэта ён так разваліў Савецкі Саюз, што спыніліся прадпрыемствы ў Воршы і няма дзе працаваць». Ад «ён вар’ят і жулік» да «гэта быў найпрыгажэйшы мужчына, і ўсе жанчыны за ім беглі навыперадкі».
Водгукі ў мяшчанаў Воршы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віктар Андрэеў расказвае, як некалі яны праводзілі апытаньне: «Ці пайшлі б вы зноў на страйк за свае правы?» І атрымалі адмоўныя адказы.
«Людзі аргумэнтавалі такім чынам: „Нас Мікалай ужо вадзіў, і мы нічога не дамагліся!“ Па вялікім рахунку, так. Не дамагліся падвышэньня заробку для ўсіх рабочых у СССР, ды яшчэ частка аршанскіх працаўнікоў трапіла пад рэпрэсіі пасьля страйку. Але ж трэба разумець: ня ў Воршы вырашаліся гэткія пытаньні! Затое людзі ўсё ж атрымалі змагарскі досьвед і адчулі, як гэта — быць свабодным чалавекам, адстойваць сваё!» — кажа Віктар Андрэеў.
Ад аршанскіх мяшчанаў старэйшага веку можна пачуць і больш катэгарычныя адказы на пытаньне, ці памятаюць яны блякаду чыгункі і ці лічаць магчымым яе паўтарэньне.
«Разумаў разваліў СССР, і ляснула ўся эканоміка, цяпер у нас стаяць заводы і няма дзе працаваць».
«Пасьля той блякады людзі расчараваліся ў БНФ, бо „бээнэфаўцы“ падтрымалі страйк, а мы ім паверылі і нічога не дамагліся».
«Гэта былі вельмі страшныя дні, калі спынялі цягнікі, бо на вакзале зьбіраўся натоўп, і ў ім былі ўзброеныя зладзюгі з „калашамі“ — Ворша ж „бандыцкі“ горад, на той час тут было тры турмы».
«Навошта нам страйкі, калі мы й так добра жывем? Няма вайны, і ладна!»
«Хто цяпер пойдзе страйкаваць? Мы ж усе на кантрактах, ледзь што ня так — і застанесься бяз працы. Таму людзі будуць маўчаць і цярпець, што зь імі ні рабі!»
«Няма каму блякаваць чыгунку — амаль не засталося рабочае клясы. Заводы стаяць, рабочыя — хто ў Расеі працуе, хто сьпіўся».