Перайсьці да зьместу

Ангельскі абсалютызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базавыя формы кіраваньня
Крыніца ўлады
Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
Анакратыя · Герантакратыя · Клептакратыя · Крытархія · Мэрытакратыя · Ноакратыя · Партыкратыя · Плутакратыя · Тэхнакратыя · Тэакратыя
Аўтарытарызм (Карпаратыўны · Дататалітарны · Посткаляніяльны) · Дэспатызм · Дыктатура · Ваенная дыктатура · Таталітарызм · Тыранія · Ваенна-бюракратычны рэжым · Расавая квазідэмакратыя · Султаніцкі рэжым · Інфармацыйная
Анархізм · Вольная асацыяцыя · Безьдзяржаўнае грамадзтва
Форма дзяржаўнага ладу
Унітарная дзяржава · Фэдэрацыя · Канфэдэрацыя · Садружнасьць · Пратэктарат · Асацыяваная дзяржава · Дамініён · Кондамініюм · Імпэрыя · Гегемон · Джамахірыя
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Абсалютная · Ангельскі абсалютызм · Саслоўна-прадстаўнічая · Канстытуцыйная · Дуалістычная · Парлямэнцкая · Фэадалізм · З рэспубліканскімі элемэнтамі
Парлямэнцкая · Прэзыдэнцкая · Зьмяшаная · Супэрпрэзыдэнцкая · Савецкая · Дырэкторыя · Тэакратычныя
Іншае
Гібрыдны рэжым · Тэакратыя · Тэхнакратыя · Матрыярхат · Патрыярхат · Дэвалюцыя
рэд · пр · разм

Анге́льскі абсалюты́зм — асобы від абсалютызму, які ўзьнік у XIII стагодзьдзі ўва Ангельшчыне[1][2].

Ангельскі абсалютызм меў свае асаблівасьці, дзякуючы чаму атрымаў у літаратуры назву «незавершанага». Незавершанасьць абсалютызму азначала захаваньне палітычных інстытутаў, уласьцівых саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Разам з моцнай каралеўскай уладай у Ангельшчыны працягваў існаваць парлямэнт[1][2].

Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя абвастрыліся супярэчнасьці паміж каралём і баронамі.

Сярод баронаў фармуецца апазыцыя пад кіраўніцтвам Сымона дэ Манфора. Апазыцыя выступала за абмежаваньне каралеўскае улады й кіраваньне караля сумесна з баронамі.

Сымон дэ Манфор зьяўляўся ініцыятарам стварэньня спэцыяльнага органа парлямэнта, у які ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў.

У 1295 годзе быў скліканы парлямэнт. Першапачаткова ўсе дэпутаты засядалі разам, затым кароль падзяліў іх на дзьве палаты[1].

  1. верхняя (палата лордаў) — вышэйшы орган ангельскага парлямэнта; у яе ўваходзілі:
  2. ніжняя (палата грамадаў):
    • фармавалася на аснове выбараў па два прадстаўнікі ад места й два ад графства.

Паўнамоцтвы парлямэнта

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • усталяваньне новых падаткаў;
  • кантроль за выкарыстаньнем сродкаў зь дзяржаўнай казны;
  • сумесна з каралём прыняцьце законаў.

Асаблівасьці ангельскага абсалютызму

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З прычыны хуткіх тэмпаў разьвіцьця фэўдальных адносін зьявілася новае дваранства — джэнтры. Ува адрозьненьне ад старога дваранства новае дваранства выкарыстоўвала таварна-грашовыя адносіны для свайго ўзбагачэньня[1].

Зьвяз паміж джэнтры й буржуазіяй дазволіў парлямэнту й мясцоваму самакіраваньню захаваць сваё значэньне[3].

Аднак рэальная ўлада ў гэты пэрыяд засяродзілася ў рукох манарха, які ажыцьцяўляў яе праз падначаленыя непасрэдна яму органы выканаўчай і судовай улады. Сюды ўваходзілі Таемная рада у складзе лорда-канцлера, лорда-скарбніка, лорда-адмірала й іншых, які ажыцьцяўляў непасрэднае кіраваньне, і надзвычайныя судовыя органы — «Зорная палата» й Высокая камісія[3].

Склад: ня толькі прадстаўнікі саслоўя дваранства, але таксама тыя гараджане, якія купілі дваранскі тытул.

Незавершаны характар — асаблівасьць ангельскага абсалютызму. Незавершанасьць абсалютызму заключаецца ў тым, што працягваў дзейнічаць парлямэнт, які з фэўдальнага органа саслоўнага прадстаўніцтва ператвараецца ў антыфэўдальны орган[1][2].

Іншыя асаблівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для ангельскага абсалютызму характэрны таксама й іншыя асаблівасьці[4]:

  1. манарх абавязаны падпарадкоўвацца чароўным законам і выконваць сьвецкія законы Каралеўства;
  2. кароль — складовая частка парлямэнта й дзейнічае зь ім сумесна, толькі ў парлямэнце ўлада манарха становіцца абсалютнай;
  3. кароль не кіраваў арміяй, для кіраваньня краінай не ствараўся разгалінаваны бюракратычны апарат;
  4. мясцовае самакіраваньне працягвала гуляць значную ролю ў вырашэньні важных пытаньняў.

Наступствы зьвяза гараджан і джэнтры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • кароль быў ня мог разагнаць гэты орган, ажыцьцяўляць кіраваньне безь яго;
  • адсутнічала пастаянная армія;
  • адсутнічаў чыноўніцкі бюракратычны апарат;
  • на месцах дзейнічалі органы мясцовага самакіраваньня.