Аляксандар Катовіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Катовіч.
23-і біскуп Віленскі | |
---|---|
9 красавіка 1685 — 30 лістапада 1686 | |
Папярэднік | Мікалай Стафан Пац |
Наступнік | Канстанты Казімер Бжастоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1622 |
Памёр | 30 лістапада 1686 Вільня |
Пахаваны | |
Род | Катовічы |
Бацькі | Ян Катовіч |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Аляксандар Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада[1] 1686[2], Вільня) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Астафея Катовіча.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1644 годзе атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Віленскі ўнівэрсытэт) тытул магістра філязофіі, пасьля вывучаў тэалёгію й кананічнае права. Пасьля прыняцьця капланскіх пасьвячэньняў у 1652 годзе — канонік смаленскі. Ад 1652 году студэнт Падуанскага ўнівэрсытэту. У 1657 годзе стаў віленскім канонікам, у 1661 годзе — схалястыкам(pl), выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансысторыі й аўдытара біскупскае курыі. Сакратар каралеўскі й рэгент вялікае канцылярыі ВКЛ у 1664—1672 гадах.
У 1658 годзе пасол Рэчы Паспалітай да расейскага ваяводы Юр’я Далгарукава. У 1671 годзе сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага(ru). Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 году каралём на смаленскага біскупа. У 1679 годзе стаў сябрам Скарбовага Трыбуналу Літоўскага.
У 1684 годзе атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасьля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасьня 1685 году кананічна ўзначаліў дыяцэзію[2]. Правёў сынод. У 1685 годзе заснаваў Віленскі кляштар місіянэраў.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Constitutiones et Decreta Synodi Dioecesis Vilnensis» (Вільня, 1681)
- «Listy pasterskie do kaznodziejów dyjecezyi wileńskiéj» (Вільня, 1685)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bishop Aleksander Kotowicz - Catholic-Hierarchy (анг.)
- ^ а б Аляксандар Катовіч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 359. (лац.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kotovičius Aleksandras // Lietuvių dvasinikai kūrėjai. Kūriniai. Gyvenimai / Sudarytojas Ričardas Jakutis, vyr. red. kun. Vaclovas Aliulis.. — Vilnius: Poli, 2000. — С. 638. — 728 с. — 2000 ас. — ISBN 9986-511-10-0 (лет.)
- Tadeusz Wasilewski. Aleksander Kotowicz, w: Polski Słownik Biograficzny, 1968-1969 t. XIV s. 479.
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»