Аляксандар Астроскі
Аляксандар Астроскі | |
Герб «Астроскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1570 |
Памёр | 13 сьнежня 1603 |
Пахаваны | |
Род | Астроскія |
Бацькі | Канстантын Астроскі Соф’я з Тарноўскіх |
Жонка | Ганна з Косткаў |
Дзеці | Соф’я, Канстантын Аляксандар, Крыштап, Януш Павал, Аляксандар, Ганна Алаіза, Кацярына |
Аляксандар Астроскі (1570, вёска Вявёрка каля Тарнава — 13 сьнежня 1603[1], места Тарнопаль) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (з 1593).
Быў старостам пераяслаўскім (з 1594). Валодаў местамі Ратнам (прыкладана з 1590), Дарагабужам, Суражам, Зьвягелем, паловай места Астрогу (усе з 1603)[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, сын Канстантына-Васіля, ваяводы кіеўскага, і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Януша, кашталяна кракаўскага, і Канстантына, старосту ўладзімерскага, а таксама сясьцёр Кацярыну і Лізавету.
Дзяцінства правёў у Дубне, выхаваньне і адукацыю спачатку атрымаў у Астрозе, а потым пры двары караля і вялікага князя.
Збудаваў палац у Яраславе, уладаньні жонкі ў Рускім ваяводзтве. У 1593 року разьбіў пад Яраславам татараў.
Разам з бацькам супрацьдзейнічаў правядзеньню царкоўнай уніі, удзельнічаў у праваслаўным саборы 1596 року ў Берасьці, саборы праваслаўных і пратэстантаў 1599 року ў Вільні.
У 1592 року ажаніўся з Ганнай (1575—1635), дачкой кашталяна гданьскага і ваяводы сандамірскага Яна Косткі (1529—1581) і Соф’і Адроваз (1540—1580). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Соф’я (1595—1622), жонка з 1613 року князя Станіслава Любамірскага (1583—1649);
- Аляксандар (?—1607);
- Адам Канстантын (пам. 1618);
- Крыштап (пам. 1606);
- Януш Павал (?—1619);
- Васіль (пам. 1605);
- Ганна Алаіза (1600—1654), жонка з 1620 року гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча (1560-1621)
- Кацярына (1602—1642), жонка з 1620 року ваяводы кіеўскага Томаша Замойскага (1594—1638).
Неспадзявана памёр у 1603 року (магчыма яго атруцілі). Спачыў у Астрозе, у царкве Божага Яўленьня.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, 1624 р.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, копія XIX ст. з партрэта XVII ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Chłapowski K. Starostowie niegrodowi w Koronie 1565—1795 Materiały źródłowe. — Warszawa: Bellerive-sur-Allier, 2017. S. 195.
- ^ Пазднякоў В. Астрожскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 263.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Sawczyk B., Sąsiadowicz M., Stańczyk E. Ocalić od zapomnienia… Patroni tarnowskich ulic. Tom 2. — Tarnów, 2004. ISBN 83-915445-6-7.
- Бондарчук Я., Бендюк М. Портрети князів Острозьких XVI — першої половини XVII століття // Українська культура: минуле 32 сучасне, шляхи розвитку. Вип. 15, 2009.
- Ворончук І. Володіння князів Острозьких на Східній Волині. — Київ-Старокостянтинів, 2001.