Перайсьці да зьместу

Альмецьеўск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альмецьеўск
рас. Альметьевск
Герб Альмецьеўску
Першыя згадкі: пачатак XVIII стагодзьдзя
Горад з: 1953
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Татарстан
Плошча:
  • 114,98 км²
Вышыня: 110 м н. у. м.
Этнічны склад: татары (50%),
расейцы (40%),
чувашы (2,5%)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8553
Паштовы індэкс: 423450–423465
Нумарны знак: 16, 116
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′0″ пн. ш. 52°18′0″ у. д. / 54.9° пн. ш. 52.3° у. д. / 54.9; 52.3Каардынаты: 54°54′0″ пн. ш. 52°18′0″ у. д. / 54.9° пн. ш. 52.3° у. д. / 54.9; 52.3
Альмецьеўск на мапе Расеі
Альмецьеўск
Альмецьеўск
Альмецьеўск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://almetyevsk.tatar.ru/

Альмецьеўск (па-расейску: Альметьевск, па-татарску: Әлмәт) — горад (ад 3 лістапада 1953) у Расеі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на адлегласьці 265 км ад Казані. Разьмешчаны на левым беразе ракі Зай (прыток Камы)[1]. Зьяўляецца цэнтрам Альмецьеўскага раёну. Утварае гарадзкое паселішча горад Альмецьеўск. Самы вялікі горад у поліцэнтрычнай Альмецьеўска-Бугульмінска-Ленінагорскай аглямэрацыі і цэнтар тэрытарыяльна-вытворчага комплексу Паўднёва-ўсходняй эканамічнай зоны рэспублікі. За 13 км ад гораду разьмешчаная чыгуначная станцыя Альмецьеўская Куйбышаўскай чыгункі. Горад зьяўляецца пачатковым пунктам нафтапровада «Дружба». Колькасьць насельніцтва 141 675 чалавек (ацэнка 2006 году)[2]. Чацьверты паводле колькасьці насельніцтва і значэньня горад Татарстану.

Дакладная дата заснаваньня вёскі Альмецьева не захавалася. Аднак ўэраг ускосных сьведчаньняў дазваляе меркаваць, што гэтая падзея адбылася на мяжы 1720-х — 1730-х. У 1840 годзе пад час апытаньня жыхары Альмецьеўска паведамілі ўладам, што іх паселішча было заснавана за 121 гадоў да гэтага, што значыць у 1719 годзе. У 1831 загадам Арэнбурскага ваеннага губэрнатара ў вёсцы Альмецьеўск стаў праводзіцца кірмаш па продажы зерня. У 1867 годзе Альмецьеўск — цэнтар воласьці, у склад якой уваходзілі 6 вёсак. Ад 1920 году ў складзе Бугульмінскага раёну Татарскай АССР. 10 жніўня 1930 году Альмецьеўск зрабіўся цэнтрам раёну[1]. Пад час Другой сусьветнай вайны ў Альмецьеўскім раёне выяўлена радовічша нафты, таму каля паселішча быў пабудаваны рабочы пасёлак. 3 лістапада 1953 году Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР пасёлак ператвораны ў горад.

Клімат Альмецьеўску такі ж самы, як і ў Паволжы і ўсёй сярэдняй паласе Расеі. Лета дастаткова цёплае, у асобныя гады даволі сьпякотнае, зіма ўмерана халодная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — каля −10 °C, ліпеня — каля 20 °C.

 Кліматычныя зьвесткі для Альмецьеўску 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдняя t, °C −10,9 −10,8 −5,7 4,8 13,9 19,0 20,7 18,2 12,6 4,6 −4,6 −10,2 4,4

Сярэдняя колькасьць ападкаў за год — каля 500 мм.

Як і большасьць іншых гарадоў і вёсак паўднёвага ўсходу рэспублікі, горад Альмецьеўск моцна залежыць ад нафтавай прамысловасьці Татарстану. У горадзе разьмечшаная штаб-кватэра нафтаперапрацоўчай кампані АТАТ Tatneft, ад якой горад атрымлівае большасьць бюджэтных даходаў. Акрамя галаўнога офісу ў горадзе разьмешчаныя некалькі структурных падразьдзяленьняў Tatneft.

У горадзе ёсьць аўтавакзал. У Альмецьеўску ходзяць тралейбусы па 4 маршрутах і каля 20 маршрутраў аўтобусаў. Працуюць таксама маршрутныя таксі і звычайныя таксі. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў горадзе Бугульма.

У горадзе працуюць краязнаўчы музэй, карцінная галерэя, палац культуры «Нефтьче», Альмецьеўскі татарскі дзяржаўны драматычны тэатар. Два кінатэатры. У горадзе разьмешчаныя некалькі тэлекампаній. Адзінае цалкам мясцовае «Жаданае радыё».

Саборная мячэт пабудаваная ў 1990—1999 гадах. Другая Саборная мячэт пабудаваная ў 1872—1877 гадах. У горадзе ёсьць мусульманскі рэлігійны цэнтар імя Рызы Фахрэтдына, пры якім працуе новая мячэт. З хрысьціянскіх храмаў — Храм іконы Казанскай Маткі Боскай і Храм Божага Нараджэньня ў гонар воінаў, якія загінулі (асьвенчаны ў 2000 годзе).

У горадзе створаная хакейная каманда «Нафтавік», якая ў 1998 і 2000 гадах перамагала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Футбольны клюб «Нафтаград». Ад 2002 году выступае спартовая каманда па рэгбі «ALDAN», якая да 2009 году мела назву «Слава». У горадзе разьмешчаныя палац спорту «Юбілейны», дом каратэ, тэніс-сіці.

  1. ^ а б Белов И. В. Альметьевск (рас.) Праверана 24 мая 2017 г.
  2. ^ Almetyevsk Encyclopedia Britannica Праверана 17 кастрычніка 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]