Акінчыцы
Акінчыцы | |
трансьліт. Akinčycy | |
Першыя згадкі: | 1784 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Колькасьць двароў: | 9 (1886)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′46.544″ пн. ш. 26°46′48.346″ у. д. / 53.46292889° пн. ш. 26.78009611° у. д.Каардынаты: 53°27′46.544″ пн. ш. 26°46′48.346″ у. д. / 53.46292889° пн. ш. 26.78009611° у. д. |
± Акінчыцы |
Акі́нчыцы[2] — колішні засьценак у Стаўпецім раёне Менскай вобласьці, у 1977 годзе ўключаны ў межы Стоўпцаў.
У Акінчыцах разьмешчаны музэй Якуба Коласа, адноўлены ў хаце, дзе ў 1882 годзе нарадзіўся паэт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узгаданы як засьценак князя Радзівіла ў 1784 годзе: тады ён адносіўся да парафіі Стаўпецкага дамініканскага касьцёлу Менскага дэканату[3]. Паводле «Сьпісу воласьцяў, грамадаў і паселішчаў Менскай губэрні на 1 студзеня 1870 г.» у Акінчыцах жыло чатырнаццаць шляхцічаў. Засьценак быў упісаны ў нясьвіскі радзівілаўскі «берчак», у якім вёўся ўлік і кантроль збору грашовых падаткаў з ардынацкай шляхты[4].
У польскім геаграфічным слоўніку 1886 году даюцца такія зьвесткі: «Окіньчыцэ, у народнай гаворцы Акіньчыцы, калісьці сядзіба шляхты Акіньчыцаў, Менскі павет, у 3-м койданаўскім стане, Сьвержанская воласьць, за 4 вярсты на поўнач ад мястэчка Новы Сьвержань, пры гасьцінцы з Атцэды, мае 9 двароў, мясцовасьць роўная, зь лёгкай глебай»[5].
Паблізу дарогі мясьцілася Акінчыцкая лясная камора, дзе з 1881 па 1883 год жыла сям’я лесьніка Нясьвіскай ардынацыі Міхася Міцкевіча і яго жонкі Ганны. 3 лістапада 1882 году ў іх нарадзіўся сын Кастусь, у будучым — Народны паэт Беларусі Якуб Колас.
Рашэньнем аблвыканкаму ў 1977 годзе вёска Акінчыцы ўключана ў межы гораду Стоўпцаў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Музэй Якуба Коласа, разьмешчаны ў адноўленай хаце, дзе нарадзіўся паэт.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якуб Колас — беларускі пісьменьнік, паэт, Народны паэт Беларусі
- Фабіян Акінчыц — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VII. Warszawa, 1886
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 473
- ^ Opisy parafii dziecezji wilenskiej z 1784 roku. T.2. Dekanat Minsk, с.109
- ^ Генадзь Тумас. Родны бераг песняра / Генадзь Тумас.- Мінск: Полымя,1982.- 30 с.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VII. Warszawa, 1886, С. 423
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bronislaw Chlebowsky, Wladislaw Walewsky Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich Альбом. — Warszawa: Nowy Swiat, 1886. — Т. VII.
- Генадзь Тумас Родны бераг песняра. — Менск: «Полымя», 1982. — С. 3-4. — 30 с. — 3000экз. ас.