Ганна Міцкевіч
Ганна Міцкевіч | |
Імя пры нараджэньні | Ганна Лёсік |
---|---|
Дата нараджэньня | 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857 |
Месца нараджэньня | в. Мікалаеўшчына (цяпер — Стаўпецкі раён Менскай вобласьці) |
Дата сьмерці | 1929 |
Месца пахаваньня | |
Бацька | Юры Лёсік |
Маці | Крыстына Лёсік |
Муж | Міхась Міцкевіч |
Дзеці | Уладзя, Алесь, Кастусь, Міхаліна, Юзэфа, Алена, Юзік, Міхась і Марыя |
Ганна Міцкевіч (у дзявоцтве — Лёсік; 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857, Мікалаеўшчына — 1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа і сястра Язэпа й Антона Лёсікаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857 году ў сям'і Юрыя і Крыстыны Лёсікаў. Была старэйшаю дачкаю, таму часта даглядала малодшых братоў і сясьцёр. У дзявоцтве па-майстэрску авалодала ткацкай справай. У 1878 годзе пабралася зь Міхалам Міцкевічам, ад якога мела 13 дзяцей, але чацьвёра памерлі немаўлятамі[1].
Пасьля сьмерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палесаўнікам Уладзю Міцкевіча, старэйшага зь яе сыноў, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе Ганна і дзядзька Антось купілі колішнюю карчму, якая ў 1909 ці 1910 згарэла. Апошнімі пярэбарамі стаў пераезд Ганны Міцкевіч на хутар Смольня[1].
Памерла ў 1929 годзе. Пахаваная на могілках Церабяжы побач з сваім мужам.