Акінчыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Акінчыцы
трансьліт. Akinčycy
Першыя згадкі: 1784
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Колькасьць двароў: 9 (1886)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′50″ пн. ш. 26°46′33″ у. д. / 53.46389° пн. ш. 26.77583° у. д. / 53.46389; 26.77583Каардынаты: 53°27′50″ пн. ш. 26°46′33″ у. д. / 53.46389° пн. ш. 26.77583° у. д. / 53.46389; 26.77583
Акінчыцы на мапе Беларусі ±
Акінчыцы
Акінчыцы
Акінчыцы
Акінчыцы
Акінчыцы
Акінчыцы

Акі́нчыцы[2] — колішні засьценак у Стаўпецім раёне Менскай вобласьці, у 1977 годзе ўключаны ў межы Стоўпцаў.

У Акінчыцах разьмешчаны музэй Якуба Коласа, адноўлены ў хаце, дзе ў 1882 годзе нарадзіўся паэт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узгаданы як засьценак князя Радзівіла ў 1784 годзе: тады ён адносіўся да парафіі Стаўпецкага дамініканскага касьцёлу Менскага дэканату[3]. Паводле «Сьпісу воласьцяў, грамадаў і паселішчаў Менскай губэрні на 1 студзеня 1870 г.» у Акінчыцах жыло чатырнаццаць шляхцічаў. Засьценак быў упісаны ў нясьвіскі радзівілаўскі «берчак», у якім вёўся ўлік і кантроль збору грашовых падаткаў з ардынацкай шляхты[4].

У польскім геаграфічным слоўніку 1886 году даюцца такія зьвесткі: «Окіньчыцэ, у народнай гаворцы Акіньчыцы, калісьці сядзіба шляхты Акіньчыцаў, Менскі павет, у 3-м койданаўскім стане, Сьвержанская воласьць, за 4 вярсты на поўнач ад мястэчка Новы Сьвержань, пры гасьцінцы з Атцэды, мае 9 двароў, мясцовасьць роўная, зь лёгкай глебай»[5].

Паблізу дарогі мясьцілася Акінчыцкая лясная камора, дзе з 1881 па 1883 год жыла сям’я лесьніка Нясьвіскай ардынацыі Міхася Міцкевіча і яго жонкі Ганны. 3 лістапада 1882 году ў іх нарадзіўся сын Кастусь, у будучым — Народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Рашэньнем аблвыканкаму ў 1977 годзе вёска Акінчыцы ўключана ў межы гораду Стоўпцаў.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Музэй Якуба Коласа, разьмешчаны ў адноўленай хаце, дзе нарадзіўся паэт.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VII. Warszawa, 1886
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 473
  3. ^ Opisy parafii dziecezji wilenskiej z 1784 roku. T.2. Dekanat Minsk, с.109
  4. ^ Генадзь Тумас. Родны бераг песняра / Генадзь Тумас.- Мінск: Полымя,1982.- 30 с.
  5. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VII. Warszawa, 1886, С. 423

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Bronislaw Chlebowsky, Wladislaw Walewsky Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich Альбом. — Warszawa: Nowy Swiat, 1886. — Т. VII.
  • Генадзь Тумас Родны бераг песняра. — Менск: «Полымя», 1982. — С. 3-4. — 30 с. — 3 000 экз, ас.