West Records
Заснаваная | 1996 |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Сяргей Ясючэня[1] |
Галіна | Музычная індустрыя |
West Records — лэйбл гукапісу ў Рэспубліцы Беларусь[2].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампанія займаецца выпускам і прасоўваньнем рэлізаў беларускіх праектаў і выканаўцаў. Пад маркай West Records выйшла большасьць найболей папулярных беларускіх запісаў апошніх гадоў, сярод якіх айчынны трыбьют Depeche Mode, альбомы «J:МОРС», «Тяни-Толкай(ru)», «Atlantica», Аляксея Хлястова, «Нестандартного Варианта», IQ48, N.R.M., «Крамбамбулі», beZ bileta, Hair Peace Salon з Jitters[3][4] і іншых. Пры гэтым у сваім каталёгу лэйбл імкнецца прадставіць максымальна шырокі спэктар беларускай музыкі — ад ска да опэры[5][6].
West Records таксама зьяўляецца дыстрыбутарам на тэрыторыі Беларусі каталёгаў сусьветна вядомых лэйблаў — Sony BMG, Universal,[7] EMI. Кампанія распаўсюджвае ліцэнзійную прадукцыю ўсіх буйных расейскіх кампаніяў, сярод якіх «Мистерия Звука», «Монолит», «Мегалайнер», «CD Land», «Никитин» і шматлікія іншыя. Актыўная дзейнасьць West Records у вобласьці дыстрыбуцыі спрыяе сталаму павялічэньню долі ліцэнзійнай прадукцыі на беларускім рынку.
Як паведамляла Алена Акунда з «Беларускай газеты» ў 2003 годзе, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь наклаў штраф на суму больш за $600000 на кампанію за парушэньні ў яе фінансава-гаспадарчай дзейнасьці[8].
У 2010 годзе лэйбл разам з парталам TUT.BY ладзіў «па-расейску: Шоу Лауринаса и Мусиэгле» з удзелам айчынных дзеячаў шоў-бізнесу[9][10].
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках уручэньня рэдакцыйных узнагародаў музычным парталам Experty.by тройчы запар прызнаваўся лепшым рэкард-лэйблам (у 2008, 2009 і 2010 гадах)[11][12][13].
Алег Клімаў, экс-галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», як калумніст БелаПАН у 2010 годзе назваў лэйбл, у чыім каталёгу пасрэдныя альбомы сустракаюцца рэдка, выдатным[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Александр Оакли. (2008-09-25) Белорусская звукозапись не страдает из-за Интернета (рас.). Кампутарныя весткі(be). Праверана 2020-04-20 г. Архіўная копія ад 2020-04-20 г.
- ^ Татьяна Замировская; Максим Иващенко. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2019-11-03 г.
- ^ E. Соболевская. (2007) Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-03 г. Архіўная копія ад 2014-07-07 г.
- ^ Split Before, Together Now (рас.). West Records (2007-10-28). Праверана 2018-12-12 г. Архіўная копія ад 2008-03-04 г.
- ^ Артем Скопинов. (2007-12-30) West Records подводит итоги года (рас.). puls.by. Праверана 2020-02-19 г. Архіўная копія ад 2018-09-11 г.
- ^ Дмитрий Подберезский. West Records (рас.). ej.by. Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Компания West Records заключила беспрецедентную для белорусского музыкального рынка сделку (рас.) Белорусская деловая газета. Агентство финансовых новостей (2003-03-04). Праверана 2019-03-21 г. Архіўная копія ад 2019-03-21 г.
- ^ Елена Анкудо. (2003-08-23) ЭТУ ПЕСНЮ НЕ ЗАДУШИШЬ, НЕ УБЬЕШЬ (рас.). Беларуская газета. Праверана 2020-04-20 г. Архіўная копія ад 2020-04-20 г.
- ^ а б Олег Климов. (2010-08-28) Олег Климов. НАВIНКI ШОУ-БИЗА. С креативом под юбку (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-12-23 г. Архіўная копія ад 2019-12-23 г.
- ^ Шоу Лауринаса и Мусиэгле (рас.). TUT.BY. Праверана 2019-12-23 г. Архіўная копія ад 2019-12-23 г.
- ^ Лучшие альбомы 2008 (рас.). Experty.by (2009-02-19). Праверана 2019-04-08 г. Архіўная копія ад 2019-04-08 г.
- ^ Лепшыя альбомы 2009 (бел.). Experty.by (2010-02-19). Праверана 2019-04-08 г. Архіўная копія ад 2019-04-08 г.
- ^ Лучшие альбомы 2010 (+аудио) (рас.). Experty.by (2011-03-02). Праверана 2019-04-08 г. Архіўная копія ад 2019-04-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (рас.)