Перайсьці да зьместу

БелГазета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларуская газета (1995)»)
БелГазета
Выява лягатыпу
Тып інфармацыйна-аналітычная
Фармат A3
Галоўны рэдактар Ігар Высоцкі
Заснаваная 1995
Мова расейская
Штаб-кватэра Менск, вуліца Кальварыйская, 33, офіс 46
Наклад 7010
Афіцыйны сайт www.belgazeta.by

«БелГазета» — інфармацыйна-аналітычная расейскамоўная газэта, выходзіць штотыдзень у Беларусі[1][2]. Да верасьня 2005 году — «Беларуская газета»[3].

Займаецца асьвятленьнем падзеяў эканамічнага, унутрыпалітычнага, дзелавога, культурнага, грамадзкага, міжнароднага жыцьця Беларусі і блізкага замежжа (Расея, Украіна, краіны Балтыі). Асноўная тэматыка: дзяржава, палітыка, эканоміка, бізнэс, кампаніі і рынкі, грамадзтва, здарэньні, крымінал, шоў-бізнэс, культура.

25 жніўня 2020 году Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць свежы нумар «БелГазеты» быццам з-за паломкі станка[4][5]. У гэтыя ж тэрміны й па той жа прычыне не выйшлі ў сьвет тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» й па нумару «Народнай волі» й «Свободных новостей плюс» — усе чатыры газэты асьвятлялі пратэсты ў Беларусі[6][7].

Станам на студзень 2021 году з прычыны адмовы беларускіх друкарняў друкаваць, а «Белпошты» ды «Белсаюздруку» распаўсюджваць, «БелГазета» па-ранейшаму не друкуецца[8][9].

  1. ^ Газета БелГазета. Белорусская газета. (рас.). tamby.info. Праверана 2019-03-27 г. Архіўная копія ад 2019-03-27 г.
  2. ^ Milena Jesenská Fellowships: and the selected journalists are (анг.) Праверана 2018-11-18 г. Архіўная копія ад 2017-07-04 г.
  3. ^ БелГазета (рас.). ИноСМИ.руПраверана 2019-07-29 г. Архіўная копія ад 2019-07-29 г.
  4. ^ ЕЎРАРАДЫЁ. (2020-08-25) Трэцяя газета не змагла надрукавацца ў "Беларускім доме друку" (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
  5. ^ ЕВРОРАДИО. (2020-08-25) Третья газета не смогла напечататься в "Белорусском доме печати" (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
  6. ^ ЕЎРАРАДЫЁ. (2020-08-25) "Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць і нумар "Свободных новостей" (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
  7. ^ ЕВРОРАДИО. (2020-08-25) "Белорусский дом печати" отказался печатать и номер "Свободных новостей" (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
  8. ^ Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс» (рас.) mediaiq.by. Брестская газета (2021-01-19). Праверана 2021-01-19 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
  9. ^ «Все типографии отказались печатать». «Брестская газета» приостанавливает выпуск бумажной версии (рас.). TUT.BY (2021-01-19). Праверана 2021-01-19 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.