The Journal of Belarusian Studies
The Journal of Belarusian Studies | |
Тэматыка | беларусістыка |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штогадовік |
Краіна | Вялікабрытанія |
Заснавальнік | Ангельска-беларускае таварыства |
Дата заснаваньня | 1965 |
Дата закрыцьця | 1988 |
Мова | ангельская |
ISSN | 2052-6512 і 0075-4161 |
Афіцыйны сайт | belarusjournal.com |
«The Journal of Belarusian Studies», да 1988 — «The Journal of Byelorussian Studies» (па-беларуску: Часопіс беларускіх дасьледаваньняў) — часопіс Ангельска-беларускага таварыства і Цэнтру Астрагорскага ў Лёндане. Выдаецца на ангельскай мове адзін раз у год. У 1965—1988 роках выйшаў 21 нумар у 6 тамох, у тым ліку 2 здвоеныя, пасьля чаго выданьне было спыненае. З 2013 року выхад часопісу адноўлены[1].
Распаўсюджваецца ва ўнівэрсытэцкія і грамадзкія бібліятэкі, навуковыя ўстановы, суполкі, таварыствы ў Ангельшчыне, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Нямеччыне, Польшчы і іншых краінах Усходняй Эўропы, у тым ліку ў Беларусі. Дасылаецца індывідуальным падпісчыкам.
Публікуе працы беларускіх дасьледнікаў на эміграцыі і замежных навукоўцаў па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, беларускай культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопісу вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаньнем шматлікіх дакумэнтаў па гісторыі Беларусі з архіваў і бібліятэк на Захадзе, дасьледаваньняў, зробленых на Беларусі. У 1972—1979 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік Аляксандар Надсан) публікацыяў пра Беларусь замежных аўтараў і дасьледнікаў па Беларусі, навуковыя працы інстытутаў гісторыі, літаратуры і мовазнаўства АН Беларусі. У разьдзеле «Міжнародная хроніка» (да 1980) асьвятляў міжнародную дзейнасьць Беларусі ў ААН, ЮНЭСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, эканамічнае, рэлігійнае і грамадзка-палітычнае жыцьцё беларускай дыяспары.
Рэдактары Арнольд Макмілін (1965—71), Джым Дынглі (1972—79), Пітэр Мэё (1980—88), Яраслаў Крывой (з 2012[2]).
Часопіс індэксуецца вядучымі навуковымі базамі зьвестак, улучаючы SCOPUS, EBSCO, ERIH PLUS, Elsevier, Google Scholar.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вялікая Брытанія ўзнавіла беларускі часопіс пасьля 24 гадоў маўчаньня Навіны. Белсат (18 лістапада 2012). Праверана 19 лістапада 2012 г.
- ^ About The Journal of Belarusian Studies (анг.). The Journal of Belarusian Studies, London. Праверана 19 лістапада 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0