The Journal of Belarusian Studies
| The Journal of Belarusian Studies | |
| Тэматыка | беларусістыка |
|---|---|
| Пэрыядычнасьць | штогадовік |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Заснавальнік | Ангельска-беларускае таварыства |
| Дата заснаваньня | 1965 |
| Дата закрыцьця | 1988 |
| Мова | ангельская |
| Наклад | 500 |
| ISSN | 0075-4161 |
| Афіцыйны сайт | belarusjournal.com |
«The Journal of Belarusian Studies», да 1988 — «The Journal of Byelorussian Studies» (па-беларуску: Часопіс беларускіх дасьледаваньняў) — часопіс Ангельска-беларускага таварыства і Цэнтру Астрагорскага ў Лёндане. Выдаецца на ангельскай мове адзін раз у год. У 1965—1988 роках выйшаў 21 нумар у 6 тамох, у тым ліку два здвоеныя, пасьля чаго выданьне было спыненае. З 2013 року выхад часопісу адноўлены[1].
1965—1988
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ідэя стварэньня англамоўнага акадэмічнага часопіса ў галіне беларусістыкі разглядалася Ангелска-беларускім таварыствам з моманту яго заснаваньня ў 1954 годзе, бо Таварыства імкнулася распаўсюджваць інфармацыю пра беларусаў у заходнім сьвеце. Да 1965 году Таварыства знайшло навукоўцаў, якія жадалі ўносіць свой уклад у такі часопіс, а таксама фінансаваньне ад Беларускага дабрачыннага фонду, створанага пад эгідай Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Галоўнымі асобамі, якія стаялі за праектам, былі Гай Пікарда і Аўберон Гэрберт[2].
Першы нумар часопіса пачаўся з прадмовы прафэсара Оксфарда Робэрта Оці пра «малавядомы ўсходнеэўрапейскі народ і яго ўклад у цывілізацыю» і ўключаў артыкулы Аляксандра Надсана, Гая Пікарды, Льва Гарошкі й Веры Рыч, а таксама рэцэнзію на кнігу й хроніку асноўных падзеяў, зьвязаных зь Беларусьсю й беларусамі за мяжой[3][4].
Публікуе працы беларускіх дасьледнікаў на эміграцыі і замежных навукоўцаў па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, беларускай культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопісу вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаньнем шматлікіх дакумэнтаў па гісторыі Беларусі з архіваў і бібліятэк на Захадзе, дасьледаваньняў, зробленых на Беларусі. У 1972—1979 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік Аляксандар Надсан) публікацыяў пра Беларусь замежных аўтараў і дасьледнікаў па Беларусі, навуковыя працы інстытутаў гісторыі, літаратуры і мовазнаўства АН Беларусі. У разьдзеле «Міжнародная хроніка» (да 1980) асьвятляў міжнародную дзейнасьць Беларусі ў ААН, ЮНЭСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, эканамічнае, рэлігійнае і грамадзка-палітычнае жыцьцё беларускай дыяспары.
Выхад «старога» часопіса спыніўся ў 1988 годзе, хоць у 1997 годзе Гай Пікарда аднавіў публікацыю пэрыядычнай хронікі падзеяў у Беларусі з выпадковымі артыкуламі ў галіне беларусістыкі пад назовам «Belarusian Chronicle» [5]. Гэтае пэрыядычнае выданьне, якое лічылася значным інфармацыйным выданьнем, хоць і саступала папярэдніку з акадэмічнага пункту гледжаньня, выдавалася каля 10 гадоў, да сьмерці Гая Пікарды[6].
2013 — па сёньняшні дзень
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Часопіс быў адноўлены ў траўні 2013 году пасьля 25-гадовага перапынку рабочай групай, у якую ўваходзілі тыя, хто працаваў з часопісам у мінулым, і новае пакаленьне беларускіх навукоўцаў, якія імкнуліся стаць плятформай для абмену ідэямі паміж беларускімі і заходнімі навукоўцамі. Рэдактарам адноўленага часопіса стаў Яраслаў Крывой[3].
Акрамя асьвятленьня шырокага кола акадэмічных тэм па беларусістыкі, у адпаведнасьці з традыцыяй, адноўлены часопіс таксама ўключае хроніку бягучых падзеяў Англа-беларускага таварыства, а таксама разьдзелы з аглядамі кніг і інтэрнэт-рэсурсаў, «што падкрэсьлівае яго акадэмічны складнік»[7].
Часопіс у цяперашні час выдаецца Астрагорскім цэнтарам сумесна з выдавецтвам Брыл паблішэрс(en). У 2013 і 2014 гадах два нумары часопіса былі апублікаваныя таксама на беларускамоўнай мове[8].
Распаўсюджваецца ва ўнівэрсытэцкія і грамадзкія бібліятэкі, навуковыя ўстановы, суполкі, таварыствы ў Ангельшчыне, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Нямеччыне, Польшчы і іншых краінах Усходняй Эўропы, у тым ліку ў Беларусі. Дасылаецца індывідуальным падпісчыкам. Тыраж кожнага нумара складаў ад 500 да 800 асобнікаў[9][10]. Рэдактары Арнольд Макмілін (1965—71), Джым Дынглі (1972—79), Пітэр Мэё (1980—88), Яраслаў Крывой (з 2012[11]).
Часопіс індэксуецца вядучымі навуковымі базамі зьвестак, улучаючы SCOPUS, EBSCO, ERIH PLUS, Elsevier, Google Scholar.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вялікая Брытанія ўзнавіла беларускі часопіс пасьля 24 гадоў маўчаньня Навіны. Белсат (18 лістапада 2012). Праверана 19 лістапада 2012 г.
- ↑ Гардзіенка, Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 473—479. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887-63-8
- 1 2 Paula Borowska. (20 June 2013) The Journal of Belarusian Studies: Between Belarus and the West (анг.) BelarusDigest. Ostrogorski Centre.
- ↑ The Journal of Belarusian Studies 1965 (Vol. I, No. 1, Year I) (анг.). Ostrogorski Centre.
- ↑ Belarusian Chronicle 9-10/1999 (анг.). Kamunikat.org. — Інтэрнэт-Бібліятэка.
- ↑ Гардзіенка, Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 485—486. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887-63-8
- ↑ Родионов И. И. Зарубежные Центры Белорусоведения. Центр М. Острогорского в Лондоне. (рас.) // Известия Смоленского государственного университета : ежеквартальный журнал. — Смоленск: 2021. — № 1 (53). — С. 186—198.
- ↑ Журнал беларускіх даследаванняў 2013 (частка 7, нумар 1); 2014 (частка 7, нумар 2) (бел.). Ostrogorski Centre.
- ↑ Auberon Herbert The Chairman’s Annual Report for the Year 1968-1969 (анг.) // The Journal of Belarusian Studies : academic journal. — 1969. — Т. 2. — № 1. — С. 93—94. — ISSN 0075-4161.
- ↑ John Jolliffe The Chairman’s Annual Report for the Year 1974 – 1975 (анг.) // The Journal of Belarusian Studies : academic journal. — 1975. — Т. 3. — № 3. — С. 288—289. — ISSN 0075-4161.
- ↑ About The Journal of Belarusian Studies (анг.). The Journal of Belarusian Studies, London. Праверана 19 лістапада 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гардзіенка, Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 473—479, 485—486. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887-63-8
- Л. У. Языковіч. «Джорнал ов беларашн стадыз». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 91.