Ikarus 280T
Ikarus 280T | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Ikarus |
Гады вытворчасьці | 1976—1989 |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | MAXI |
Кузаў | Высокападлогавы мескі тралейбус |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 5400 мм / 6200 мм |
Даўжыня | 16,5 м |
Шырыня | 2500 мм |
Вышыня | 3400 мм |
Маса | 12 200 кг |
Поўная маса | 22 500 кг |
«Ikarus 280T» — марка тралейбусаў вугорскага вытворцы «Ikarus», створаная на базе аўтобусу «Ikarus 280». У залежнасьці ад вэрсіі камплектаваліся электрыкай фірмы Ganz, здэмантаванай з тралейбусаў ЗіУ-5, альбо іншых вытворцаў. Тралейбусы гэтай маркі, акрамя Вугоршчыны, пастаўляліся ў НДР і КНДР.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Будапэшце першы тралейбус «Ikarus 280.T1» (абсталяваны электрыкай з састарэлых ЗіУ-5) быў сабраны ў 1975—1976 і паступіў у эксплюатацыю пад інвэнтарным нумарам 100. Гэты тралейбус езьдзіў да 1991 року, а ў 2000 быў разабраны. Паралельна зь ім была сканструяваная кароткая вэрсія «Ikarus 260T», пазначаная нумарам 600. У 1976—1978 паўстала першая афіцыйная сэрыя, пазначаная 280.91. У Будапэшце езьдзілі 78 такіх тралейбусаў пад нумарамі 101—178. Сярод іх тралейбус №120 меў дадатковы бэнзінавы рухавік маркі «Лада», а №155 — рухавік «Фальксвагену»[1].
У 1978 зьявіліся два прататыпы «Ikarus 280.T3» з электрыкай швайцарскае фірмы BBC. Першы зь іх пасьля тэстаў у Жэнэве паехаў у Паўночную Амэрыку (Мэксыка і Сан-Францыска), а пазьней вярнуўся на фабрыку і быў разабраны. Другі прататып тэставаўся ў Жэнэве, Лінцы і Грэноблі, пакуль урэшце ў 1987 року ня трапіў у Сэгед без электрыкі. Тут на яго было пастаўленае абсталяваньне Ganz, і ён езьдзіў да 2000 року[2].
Яшчэ адзін прататып 1978 року з электрыкай Kiepe, прамаркіраваны 280.T4, трапіў у Сэгед у 1982 як T4-281 і працаваў там да 1992.
«Ikarus 280.T5» камплектаваўся электрыкай фірмы Škoda, а «280.T6» — Ganz. Былі сабраныя два экзэмпляры апошняй мадэлі, першы зь якіх пасьля тэстаў у Баўгарыі і НДР таксама трапіў у Сэгед і ў 1996 быў утылізаваны. Другі тэставаўся ў Анкары, але ў выніку езьдзіў у Дэбрэцэне, дзе пад інвэнтарным нумарам 400 быў абсталяваны электрыкай ад ЗіУ-9, у 2000 скасаваны. Апрача гэтых мадэляў, існавалі Ікарусы 280T з абсталяваньнем Hitachi (Ikarus 280.T7) і VKM (Ikarus 280.T8). Абодва былі разабраныя.
Ад 1985 року Ikarus з Ganz-ам выпускалі для Баўгарыі вэрсію 280.92. У 1985-89 выпушчаныя 160 тралейбусаў гэтага тыпу — галоўным чынам для Сафіі. Ад 1985 да 1989 для НДР выпускаліся тралейбусы вэрсіі 280.93, таксама з абсталяваньнем Ganz-a. Адтуль гэтыя экзэмпляры трапілі ў Румынію (Тымішаара)[3], Эстоніі[4] альбо ў Сэгед.
Ад 1987 Будапэшт таксама замовіў 76 тралейбусаў з абсталяваньнем Ganz, пазначаных як 280.94.
Тыпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ikarus 280.T1:
- Вытворчасьць: BKV 1975
- Электрыка: ZIU
- Дзьверы: 2-2-2-2 сучленены
- Ikarus 280.T3:
- Вытворчасьць: 1978
- Электрыка: BBC
- Дзьверы: 2-2-2-2
- Ikarus 280.T4:
- Вытворчасьць: 1978
- Электрыка: Kiepe
- Дзьверы: 2-2-2-2
- Ikarus 280.T6:
- Вытворчасьць: 1980
- Электрыка: Ganz
- Дзьверы: 2-2-2-2
- Ikarus 280.T7:
- Вытворчасьць: 1980
- Электрыка: Hitachi
- Дзьверы: 2-2-2-2
- Ikarus 280.T8:
- Вытворчасьць: BKV 1981
- Электрыка: BKV-VKI
- Дзьверы: 2-2-2-2
- Ikarus 280.91:
- Электрыка: ZIU vagy Kiepe-Obus
- Дзьверы: 2-2-2-2 плоскія ці сучлененыя
- Ikarus 280.91D:
- Электрыка: ZIU
- Дзьверы: 2-2-2-2
- Ikarus 280.92:
- Вытворчасьць: 1985—1989
- Электрыка: Ganz
- Дзьверы: 2-2-2-2
- Ikarus 280.93:
- Вытворчасьць: 1985—1989
- Электрыка: Ganz
- Дзьверы: 2-2-2-2 плоскія ці сучлененыя
- Ikarus 280.94:
- Вытворчасьць: 1987—1989
- Электрыка: Ganz
- Дзьверы: 2-2-2-2 плоскія ці сучлененыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ikarus 280T — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|