Škoda Auto
| Škoda Auto | |
| Тып | Акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Дэвіз | Simply clever |
| Заснаваная | 1895 |
| Заснавальнікі | Вацлаў Лаўрын, Вацлаў Клемэнт |
| Уласьнікі | Volkswagen Finance Luxembourg S.A.[d][1] |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Млада Болеслаў, Чэхія |
| Ключавыя фігуры | Ўінфрыд Ваглэнд (CEO) |
| Галіна | аўтамабілебудаваньне |
| Прадукцыя | легкавыя аўтамабілі |
| Абарачэньне | 220 млрд Kč (2011)[4] |
| Апэрацыйны прыбытак | 15,94 млрд Kč (2008) |
| Чысты прыбытак | |
| Лік супрацоўнікаў | 27 680 (2007)[4] |
| Матчына кампанія | Volkswagen Group |
«Škoda» (па-беларуску: Шкода) — чэская кампанія-вытворца транспартных сродкаў са штаб-кватэрай у месьце Млада Болеслаў, заснаваная ў 1895 року. Колькасьць супрацоўнікаў — 26,1 тыс. чалавек.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя вытворчасьці аўтамабіляў, якія носяць у цяперашні час марку «Шкода», пачалася з канца 1895 року ў чэскім месьце Млада Болеслаў. Кнігагандляр Вацлаў Лаўрын і мэханік Вацлаў Клемэнт, абодва аматары-вэласіпэдысты, пачалі выпускаць ровары ўласнай канструкцыі, назваўшы іх патрыятычна — Славія.
Іхнія справы ішлі шчасна. Да 1899 фірма Laurin & Klement Co. пачала вытворчасьць матацыклаў. Гоншчыкі атрымалі першыя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах.
На мяжы стагодзьдзяў кампанія ўзяла курс на вытворчасьць аўтамабіляў.
Першы аўтамабіль, Voiturette A, выпушчаны ў 1905, меў камэрцыйны посьпех і стаў знакавым у гісторыі чэскага аўтамабілебудаваньня. Дзякуючы сваім ноў-хаў і досьведу кампанія вельмі хутка заняла трывалыя пазыцыі на сусьветных рынках. Laurin & Klement спрыяла сьцьвярджэньню пазыцыяў Багемскага каралеўства як найболей прамыслова разьвітага рэгіёну Аўстра-Вугорскай манархіі.
У 1907 заснавальнікі пераўтварылі некалі сямейнае прадпрыемства L & K у акцыянэрнае таварыства. Прагрэс прывёў да стварэньня новай мадэлі — Faeton. Пасьля 1914 року кампанія брала ўдзел у вытворчасьці вайсковай прадукцыі.
Для ўмацаваньня і захаваньня сваіх пазыцыяў, а таксама мадэрнізацыі вытворчасьці L & K шукалі моцнага партнэра. 27 чэрвеня 1925 L & K увайшла ў склад найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэгіёну «Шкода-Пльзень» (Škoda Plzeň), уладальнікам якой зьяўляўся Эміль Шкода. На гэтым скончылася гісторыя маркі Laurin & Klement і зьявілася новая кампанія — Škoda.
Гады Другой Сусьветнай вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гады Другой Сусьветнай вайны Skoda стала часткай эканамічнай сыстэмы Трэцяга Райху і практычна цалкам пераключылася на выпуск вайсковай прадукцыі. Заводы выпускалі газагенэратарныя грузавікі, гусенічныя цягачы, а на базе распрацаванай у 1936 року вытанчанай мадэлі Skoda Superb выпускаліся вайсковыя пазадарожнікі. Завод выпускаў узбраеньне для нацысцкіх войскаў, і таму ў 1945 да 70% заводзкіх магутнасьцяў былі зьнішчаныя англа-амэрыканскімі бамбаваньнямі.
Канцэрн Volkswagen AG
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 1990 урад абраў у якасьці партнэра канцэрн Volkswagen. 16 красавіка 1991 Škoda стала чацьвёртым брэндам у канцэрне, які аб’ядноўваў маркі Volkswagen, Audi і Seat.
Дзякуючы ўзаемадзеяньню з заходнімі партнэрамі і новаму эканамічнаму мысьленьню Škoda правяла мерапрыемствы па мадэрнізацыі тэхнічна-вытворчай базы. У выніку гэтага зьявілася канкурэнтаздольная мадэль — Felicia. За ёй усьлед рушылі і больш пасьпяховыя мадэлі — Octavia, Fabia і гонар кампаніі — Škoda Superb.
У цяперашні час фірма акрамя легкавых аўтамабіляў выпускае грузавікі, аўтобусы, авіяцыйныя рухавікі і сельскагаспадарчыя машыны.
Аўтамабілі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Skoda 1202, 1961
- Skoda Felicia, 1962
- Skoda 1000 MB, 1964–1969
- Skoda 1100 MB, 1967
- Skoda 100, 1969
- 1979 Skoda 110 L
- Skoda 110R, 1970
- Skoda 1203
- Skoda 105S, 1976
- Skoda 120L, 1984–1990
- Skoda 130, 1984
- Skoda 136, 1988
- 1991 Skoda Favorit
- Skoda Felicia GLI 1.9D, 1997
- 1998 Skoda Felicia
- Skoda Octavia, 1999
- 2001 Skoda Fabia
- Skoda Fabia Combi, 2000
- Skoda Superb, 2001
- Skoda Octavia II, 2004
- Skoda Octavia Combi II, 2004
- Skoda Fabia, 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ŠKODA Annual Report 2017, ŠKODA Výroční zpráva 2017 (анг.) — Škoda Auto, 2018. — 148 p.
- ↑ ŠKODA Výroční zpráva 2016, ŠKODA Annual Report 2016 (чэс.) — 2017. — 116 с.
- ↑ Administrativní registr ekonomických subjektů
- 1 2 Škoda Auto, VÝROČNÍ ZPRÁVA 2007
- ↑ штогадовая зводка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (анг.) (чэс.)
- Прадстаўніцтва ў Беларусі (рас.)