Дэйвід Кавэрдэйл
Дэйвід Кавэрдэйл | |
| па-ангельску: David Coverdale | |
| Дата нараджэньня | 22 верасьня 1951[1][2] (74 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | сьпявак, аўтар-кампазытар, гітарыст |
| Сябра ў | Whitesnake і Deep Purple |
| Жанры | рок-музыка, блюз-рок, гэві-мэтал і глэм-мэтал[d] |
| Вакал | барытон |
| Інструмэнты | гітара, голас[d], бас-гітара і клявішны музычны інструмэнт[d] |
| Лэйблы | Purple Records[d] |
| Дзеці | Jasper Coverdale[d] |
| Узнагароды | |
| Сайт | davidcoverdale.com |
Дэ́йвід Кавэрдэ́йл (па-ангельску: David Coverdale; нар. 22 верасьня 1951 году, Солтбэрн-бай-тэ-Сі, Вялікабрытанія) — ангельскі рок-выканаўца і аўтар песень, найбольш вядомы працай з гард-рок-гуртам Whitesnake, заснаваным ім у 1978 годзе[3]. Да Whitesnake, Кавэрдэйл быў вакалістам гурта Deep Purple з 1973 па 1976 год. Стварыўшы Whitesnake, ён перацягнуў з Deep Purple, які быў на час прыпынены, шэраг іншых музыкаў, як то Ена Пэйса, Джона Лорда, аднак празь нейкі час зь імі разлучыўся. Граючы спачатку больш блюзавую музыку, у сярэдзіне 1980-х гурт зьмяніў сваё гучаньне да больш амэрыканскага гард-рокавага, што выявілася ростам папулярнасьці ў ЗША. Вынікам супрацоўніцтва з Джымі Пэйджам у 1993 годзе стаў альбом «Coverdale—Page», які стаў плятынавым. У 2016 годзе Кавэрдэйл быў уключаны ў Залю славы рок-н-ролу як чалец гурта Deep Purple[4]. Шырока вядомы, у прыватнасьці, сваім магутным блюзавым голасам[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ «David Coverdale: Biography». MSN Music.
- ^ «NWA, Deep Purple and Chicago enter Hall of Fame». BBC.
- ^ «Van der Lee, Matthijs. 'Burn' review at». Sputnik Music.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт.
- Дэйвід Кавэрдэйл (анг.) на сайце IMDb