Wilki
Wilki | |
![]() |
|
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1991 — нашы дні |
Адкуль | ![]() |
Мова | польская, ангельская |
Жанр | рок, поп-рок |
Афіцыйная старонка | www.wilki.com.pl |
Удзельнікі | |
Robert Gawliński |
Wilki (даслоўна — ваўкі) — польскі рок-гурт, ўтвораны ў 1990 годзе ў Варшаве. Гурт была вельмі папулярная ў першай палове 90-х гадоў XX стагодзьдзя. Песьня «Son of the blue sky» зь першага альбома «Wilki» сталася першай польскай песьняй, якая зьявілася на MTV. Гэты альбом вельмі добра прадаваўся. У 1995 годзе ансамбль прыпыніў дзейнасьць.
У 2000 годзе гурт аднавіў творчасьць. Гурт даваў шмат канцэртаў, у тым ліку й быў на падагрэве ў Reamonn. У 2002 годзе ансамбль выдаў першы пасьля васьмі гадоў альбом — «4». Гурт заставаўся вельмі папулярны, альбом добра прадаваўся, але характар ансамбля зьмяніўся — першы самотнік «Baśka», падобны на ўвесь альбом, быў запісаны ў жанры поп-рок. Пасьля гэтага ансамбль выпусьціў з камэрцыйным посьпехам яшчэ два альбомы. Wilki — шматразовы ляўрэат прэміі «Fryderyk».
Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Робэрт Гаўлінскі — вакал, рытм-гітара,
- Мікіс Цупас — гітара,
- Мацей Гладыш — гітара,
- Станіслаў Урубель — бас-гітара,
- Анжэй Смолік — клявішныя,
- Губэрт Гасюль — барабаны
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Wilki — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |