50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў паводле вэрсіі часопіса Rolling Stone
У 2004 годзе часопіс Rolling Stone надрукаваў артыкул «Несьмяротныя: 50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў» (па-ангельску: The Immortals:The Fifty Greatest Artists of All Time). Сьпіс быў падрыхтаваны да 50-годзьдзя рок-н-ролу, які, на думку рэдакцыі, зьявіўся 5 ліпеня 1954 году, калі Элвіс Прэсьлі запісаў песьню That's All Right.
Сьпіс абіралі ня толькі музыкі, але і музычныя крытыкі: Ніл Дайманд, Dr. John, The Edge, Арт Гарфанкел, Дон Гэнлі, Крысі Гайнд, Moby, Кіт Рычардс, Карлас Сантана, Брус Спрынгстын, Квэнтын Тарантына, Піт Таўнсэнд і іншыя[1].
Камэнтар па кожным з абраных быў дадзены кім-небудзь з сучасьнікаў зорак музычнай індустрыі. Напрыклад, Брытні Сьпірс напісала пра Мадонну, а Элтан Джон — пра Літл Рычарда.
У 2005 годзе часопіс надрукаваў артыкул «Несьмяротныя: 100 найвялікшых выканаўцаў ўсіх часоў» (па-ангельску: The Immortals:The 100 Greatest Artists of All Time), які пашырыў першапачатковы сьпіс «несьмяротных» артыстаў.