Перайсьці да зьместу

Брытні Сьпірз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Брытні Сьпірс»)
Брытні Сьпірз
па-ангельску: Britney Spears
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1981(1981-12-02)[1][2][3][…] (43 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, аўтар-кампазытар, танцорка, акторка, кампазытарка
Навуковая сфэра поп[5] і папулярная музыка[d][5]
Сябра ў Innosense[d]
Жанры поп, данс-поп[d], электрапоп[d], тын-поп[d], сынці-поп і электронная танцавальная музыка[d]
Вакал сапрана[d]
Інструмэнты голас[d] і фартэпіяна
Лэйблы RCA Records[d], Jive Records[d] і Sony Music[d]
Бацька James Parnell Spears[d][6]
Маці Lynne Spears[d]
Дзеці Jayden Federline[d] і Sean Federline[d]
Узнагароды
Аўстрыйская музычная ўзнагарода „Амадэюс“[d] (2000) American Music Award for Favorite Pop/Rock Song[d] (2000) Бэмбі[d] (2008) Billboard Music Award for Top Female Artist[d] (1999) Blockbuster Entertainment Awards[d] (2001) Bravo Otto[d] (1999) VIVA Comet Awards[d] (1999) Danish Music Awards[d] (2000) Echo Music Prize[d] (2001) Gaygalan Awards[d] (2005) Glamour Awards[d] (2003) прэмія «Авангард»[d] (2018) прэмія „Залатая маліна“ за найгоршую жаночую ролю[d] (2003) Grammy Award for Best Dance/Electronic Recording[d] (2004) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] (2003) Ivor Novello Awards[d] (2004) Japan Gold Disc Award[d] (2000) Mnet Asian Music Award for Best International Artist[d] (2000) MTV Video Music Award for Best Female Video[d] (2008) Эўрапейская музычная ўзнагарода MTV за найлепшую песьню[d] (1999) MTV Australia Awards[d] (2009) MTV Video Music Brazil[d] (2009) Los Premios MTV Latinoamérica[d] (2009) MTV Asia Awards[d] (2002) IHeartRadio MMVAs[d] (1999) Nickelodeon Kids' Choice Awards[d] (2000) NME Awards (2005) NRJ Music Awards[d] (2007) O Music Awards[d] (2011) прэмія «Выбар народу»[d] (2014) Radio Disney Music Awards[d] (2014) Rockbjörnen[d] (1999) Shorty Awards[d] (2010) Smash Hits Poll Winners Party[d] (1999) Teen Choice Award for Choice Music – Single[d] (1999) TMF Awards[d] (1999) прэмія „Ўэбі“[d] (2014) World Music Awards[d] (2000) YoungStar Award[d] (1999) Time 100[d] (2021) Billboard Millennium Award[d]
Сайт britneyspears.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Бры́тні Джын Сьпірз[7][8] (па-ангельску: Britney Jean Spears; нарадзілася 2 сьнежня 1981 году) — амэрыканская поп-спявачка, уладальніца ўзнагароды «Грэмі», танцоўшчыца, аўтарка песьняў, акторка.

Пасьля выхаду ейнага дэбютнага альбому …Baby One More Time стала сусьветна папулярнай сьпявачкай, а ейны аднайменны сынгл узначаліў чарт Billboard Hot 100. Першы альбом Брытні ўтрымліваў пяць моцных гітоў. Посьпех сьпявачкі ў музыцы стварыў грамадзкі рэзананс: так, The Daily Yomiuri назвала яе «самым таленавітым непаўналетнім дзіцём поп-ідалам апошніх гадоў», а на думку Rolling Stone, «Брытні Сьпірз — ёсьць клясычным стэрэатыпам падлеткавай каралевы рок-н-ролу, анёльскае дзіця, якое проста мусіць быць на сцэне». Другая кружэлка Сьпірз Oops!… I Did It Again выйшла ўвясну 2000 року і толькі замацавала ейны статус поп-зоркі. Яе трэці альбом Britney выйшаў увосень 2001 року, а наступны — In the Zone — увосень 2003. За сынгл «Toxic» Сьпірз атрымала сваю першую статуэтку «Грэмі». Пасьля перапынку ў кар’еры ў кастрычніку 2007 року выйшаў альбом Blackout, ягоны першы сынгл «Gimme More» стаў сусьветным гітом. За песьню «Piece of Me» яна атрымала тры ўзнагароды: за найлепшую поп-песьню, найлепшае жаночае відэа ды відэа 2007 року. У сьнежні 2008 року выйшаў новы альбом Сьпірз — Circus, а першы сынгл «Womanizer» зноў узначаліў Billboard Hot 100. Далей «3» — першы сынгл са зборніку сынлгаў у The Singles Collection. Гэты сынгл дэбютаваў зь першага месца ў чарце Billboard Hot 100 нават бяз промаакцыяў: відэакліпу й выступаў. У 2011 року Брытні выдае сынгл «Hold It Against Me», які стаў другім запар сынглам, які дэбютаваў на першым месцы Hot 100 з продажам 411 тысячаў копіяў за першы тыдзень. Сёмы альбом сьпявачкі Femme Fatale падараваў сьвету 3 сынглы ў дзясятцы найлепшых сынглаў чарту Billboard Hot 100. Восьмая кружэлка Britney Jean, якая была выдадзеная ў 2013 року дасягнула чацьвертага радку ў Billboard 200 з продажам 107 тысячаў копіяў у першы тыдзень.