1702
Выгляд
Гады |
1699 · 1700 · 1701 — 1702 — 1703 · 1704 · 1705 |
Дзесяцігодзьдзі |
1680‑я · 1690‑я — 1700‑я — 1710‑я · 1720‑я |
Стагодзьдзі |
XVII ст. — XVIII стагодзьдзе — XIX ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1702 MDCCII |
Ад заснаваньня Рыму | 2455 |
Армянскі каляндар | 1151 ԹՎ ՌՃԾԱ |
Каляндар Багаі | -142 — -141 |
Бізантыйскі каляндар | 7210 — 7211 |
Бірманскі каляндар | 1064 |
Будысцкі каляндар | 2246 |
Каляндар бэрбэраў | 2652 |
Габрэйскі каляндар | 5462 — 5463 |
Галяцэнскі каляндар | 11702 |
Іранскі каляндар | 1080 — 1081 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1757 — 1758 |
· Нацыянальны каляндар | 1624 — 1625 |
· Калі-юга | 4803 — 4804 |
Карэйскі каляндар | 4035 |
Кітайскі каляндар | 4398 — 4399 |
Копцкі каляндар | 1418 — 1419 |
Мусульманскі каляндар | 1113 — 1114 |
Тайскі сонечны каляндар | 2245 |
Этыёпскі каляндар | 1694 — 1695 |
Падзеі ў Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пачатак году — Рэспубліканцы сьцягнулі да Вільні харугвы (каля 3000 чалавек). Віленскі канонік Міхал Крыштаф Белазор накіраваны да Пятра І прасіць узброенай дапамогі супраць швэдаў
- 27 лютага — Казімер Ян Сапега адкрыта пераходзіць на бок Карла ХІІ
- 5 красавіка — швэды занялі Вільню. Разам са швэдзкімі аддзеламі (3000 чалавек) ў Вільні кватаруе 400 сапежынскіх валахаў Яна Пятроўскага
- 16 красавіка — Рэспубліканцы беспасьпяхова спрабуюць адбіць Вільню. Месьцічы, якія падтрымалі дзеяньні рэспубліканцаў – павешаныя.
- 26-27 красавіка — Казімір Ян Сапега прыбыў з войскам у Вільню, на падыходзе яго сустракала частка віленскай шляхты, а назаўтра вітаў горад. Таксама ў Вільню ўвайшлі палкі швэдскага генэрал-маёра Карла Нірута. Цяпер віленская групоўка налічвала 6000 чалавек (з іх 1000 сапежынцаў)
- Красавік-чэрвень — Сапежынцы паступова займаюць Ваўкавыск, Слонім, Берасьце, Ашмяны, Карэлічы
- Ліпень-жнівень — Пасьля бітвы пад Каменнай сапежынцы вымушаны адступаць, паступова ўся тэрыторыя Беларусі зноўку вяртаецца пад кантроль рэспубліканцаў
Падзеі ў сьвеце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 8 сакавіка — памёр кароль Англіі Уільям ІІІ, Ганна Сьцюарт робіцца каралевай Англіі, Шатляндыі і Ірляндыі
- 11 сакавіка — пабачыла сьвет першая англамоўная штодзённая газэта «The Daily Courant»
- Паход Карла ХІІ ў Польшчу
- 14 траўня — швэдзкае войска заняла Варшаву
- 19 ліпеня— швэдзкае войска заняла Кракаў
- Расейскія войскі авалодалі Нотэбургам і Ніеншанцам у Інгрыі, Марыенбургам і Гумельзгофам у Ліфляндыі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 13 чэрвеня — Міхал Казімер Радзівіл Рыбанька, вялікалітоўскі дзеяч
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 8 сакавіка — Уільям III, кароль Англіі, Шатляндыі і Ірляндыі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1702 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў