Перайсьці да зьместу

Яраслаў Вэрхліцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Вэрхліцкі
Ян Вілімек. Партрэт Яраслава Вэрхліцкага
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 лютага 1853(1853-02-17)[1][2][3][…] або 18 лютага 1853(1853-02-18)[4]
Памёр 9 верасьня 1912(1912-09-09)[2][3][3][…] (59 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Людміла Вэрхліцкая[d]
Дзеці Эва Вэрхліцкая[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, мовазнавец, паэт, перакладнік, пэдагог, драматург, лібрэтыст, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, журналіст, палітык, настаўнік, перакладнік, драматург
Мова француская мова[3], італьянская мова[3], гішпанская мова[3], нямецкая[3], польская мова[3], вугорская мова[3], нарвэская мова[3], чэская мова[3] і ангельская мова[3]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Я́раслаў Вэрхлі́цкі (Вырхлі́цкі; па-чэску: Jaroslav Vrchlickýпсэўданім; сапраўднае імя Эміль Фрыда, па-чэску: Emil Frída; 17 лютага 1853, Лоўні9 верасьня 1912, Домажліцы) — чэскі паэт, драматург, перакладчык паэзіі на чэскую мову, кіраўнік так званай «касмапалітычнай» школы ў чэскай літаратуры.

Нарадзіўся ў сям’і гандляра. Брат перакладчыка і тэатральнага крытыка Бэдржыха Фрыды. Скончыў Праскі ўнівэрсытэт. З 1893 году прафэсар Праскага ўнівэрсытэту. З 1890 року сябра Чэскай акадэміі навук і мастацтваў.

Бацька акторкі, журналісткі, драматурга, паэткі і пісьменьніцы Эвы Вэрхліцкай.

Ягоная творчасьць фармавалася на традыцыях рамантызму і пад уплывам францускіх парнасцаў. Дэбютны зборнік лірыкі «З глыбінь» (1875) прасякнуты пэсымістычнымі матывамі. У зборніках «Эклёгі і песьні» (1880), «Паломніцтва да Эльдарада» (1882) сьцьвярджаў сэнсуалістычнае ўспрыняцьце жыцьця. Цэнтральнае месца ў творчасьці Вэрхліцкага займаюць цыкль паэтычных зборнікаў пад агульнай назвай «Эпапея чалавецтва» («Дух і сьвет», 1878; «Міты», т. 1—2, 1879—80; «Абломкі эпапеі», 1886; «Новыя абломкі эпапеі», 1894; «Багі і людзі», 1899, і інш.), а таксама паэмы «Ілярыён» (1882), «Твардоўскі» (1885), «Бар Кохба» (1897), у якіх, зьвяртаючыся да знакамітых постацяў (Джардана Бруна, Галілео Галілей, Ян Гус, Ян Жыжка) і падзеяў мінуўшчыны (француская рэвалюцыя 1789—1799), імкнуўся асэнсаваць ход гістарычнага разьвіцьця чалавецтва. Грамадзянскімі матывамі насычаны зборнікі «Сялянскія баляды» (1885) і «Мая радзіма» (1903). Аўтар зборнікаў «Санэты самотніка» і «Галасы ў пустыні» (абодва 1900).

Узбагаціў чэскую паэзію новымі паэтычнымі формамі і вершаванымі памерамі. Пісаў апавяданьні, эсэ, п’есы («Ноч на Карлштэйне», 1884; трылёгія «Іпадамія», т. 1—З, 1883—90, у 1891 напісаная музыка З. Фібіхам). Перакладаў на чэскую мову Дантэ, Тарквата Таса, Людовіка Арыёста, Джорджа Байрана, Фрыдрыха Шылера, Ёгана Вольфганга Гётэ, Адама Міцкевічаа і іншых.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2017 годзе ў сэрыі «Паэты планеты» выйшла кніга выбраных твораў у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

  1. ^ запіс грамадзянскага стану
  2. ^ а б Jaroslav Vrchlický // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н Vrchlický, Jaroslav // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Wurzbach D. C. v. Vrchlický, Jaroslav (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 52. — S. 2.
  5. ^ а б The Fine Art Archive
  6. ^ а б Česká divadelní encyklopedie
  7. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.