Джардана Бруна
Джардана Бруна | |
Giordano Bruno | |
Дата нараджэньня | не раней за студзень 1548 і не пазьней за люты 1548 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 лютага 1600[1][2][4][…] (52 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | спаленьне[d][2] |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, філёзаф, паэт, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, астроляг, матэматык, рыма-каталіцкі ксёндз |
Навуковая сфэра | філязофія, касмалёгія, матэматыка |
Месца працы | |
Псэўданімы | Il Nolano[4] |
Вучні | Jean Hennequin[d][8] |
Джардана Бруна (па-італьянску: Giordano Bruno, 1548, Нола, Нэапалітанскае каралеўства — 17 лютага 1600, Рым, Папская вобласьць) — італьянскі манах-дамініканец, філёзаф і паэт, прадстаўнік пантэізму. Зьяўляючыся каталіцкім манахам, Джардана Бруна разьвіваў нэаплятанізм у духу рэнэсанснага натуралізму, спрабаваў даць у гэтым ключы філязофскую інтэрпрэтацыю вучэньня Капэрніка.
Бруна выказваў шэраг здагадак, якія апярэджвалі ягоную эпоху й былі абгрунтаваны толькі наступнымі астранамічнымі адкрыцьцямі: аб тым, што зоркі ёсьць далёкія сонцы, пра існаваньне невядомых у ягоны час плянэт у межах нашай Сонечнай сыстэмы, пра тое, што ў Сусьвеце існуе незьлічоная колькасьць целаў, якія падобны нашаму Сонцу. Бруна ня першы задумваўся пра множнасьці сьветаў і бясконцасьці Сусьвету: да яго такія ідэі належалі антычным атамістам, эпікурэйцам і Мікалаю Кузанскаму.
Бруна быў асуджаны каталіцкай царквой як герэтык і прысуджаны сьвецкімі судовымі ўладамі Рыма да сьмяротнага пакараньня праз спаленьне. У 1889 годзе, амаль праз тры стагодзьдзі, на месцы пакараньня сьмерцю Джардана Бруна быў узьведзены помнік у ягоны гонар.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aquilecchia G. BRUNO, Giordano // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 1972. — Vol. 14.
- ^ а б в г Plancy J. C. Bruno (фр.) // Dictionnaire infernal — 6 — Plon, 1863.
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ JSTOR — 1995.
- ^ https://books.google.es/books?id=8hewAgAAQBAJ&pg=PA298
- ^ Aquilecchia G. Giordano Bruno // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ https://archive.org/details/ThePleasureOfTheDispute/page/n3/mode/2up
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джардана Бруна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт прысьвечаны Бруна. Біяграфія, працы на расейскай і італьянскай мовах, артыкулы, выявы.
- Сайт прысьвечаны Джардана Бруна.
- Пратаколы судовай справы Джардана Бруна.
- Джардана Бруна ў філязофскай бібліятэцы Рэнэсансу.
- Джардана Бруна на IMDB.