Ян Пратасовіч
Ян Пратасовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVI стагодзьдзе |
Памёр | не раней за 1608 |
Бацькі | Бенедыкт Пратасевіч[d] |
Сужэнец | Пратасовічава з Войнаў[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пісьменьнік |
Мова | польская мова і старабеларуская мова |
Ян-Бэнэды́кт Пратасо́віч (другая палова XVI стагодзьдзя, Магільнае — пасьля 1608[1]) — паэт і перакладчык Вялікага Княства Літоўскага, яркі прадстаўнік эўрыстычнай паэзіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і Бэнэдыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградзкага кашталяна Аляксандра Палубінскага. Бацька паэта, паводле перапісу 1567 г., выстаўляў у войска 9 вершнікаў і 7 пешых жаўнераў, пэўны час займаў пасады войскага гарадзенскага і ключніка троцкага[2], сваім сынам — Яну і Мацею — пакінуў у спадчыну маёнтак Магільна пад Гарыньню. Бацькі паэта былі праваслаўнымі, сам Ян, хутчэй за ўсё, перайшоў пасьля 1596 ва ўніяцтва альбо адразу ў каталіцтва[3].
Найбольш верагодна, што Я. Пратасовіч атрымаў адукацыю ў якім-небудзь заходнеэўрапейскім унівэрсытэце дзякуючы падтрымцы багатых мэцэнатаў. Таварышаваў з падскарбіем Т. Тышкевіч-Скуміным і зь вядомым віленскім друкаром Я. Карцанам.
Некаторыя дасьледнікі лічаць, што Я. Пратасовіч у 1570—1580[4] выконваў абавязкі віленскага гарадзкога судзьдзі[5], але найбольш верагодна[3], што гэтую пасаду займаў дзядзька паэта, таксама Ян Пратасовіч[6].
Ажаніўся з дачкой берасьцейскага кашталяна Рыгора Войны, парадніўшыся такім парадкам зь вядомым у княстве магнацкім родам[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Пратасовіч быў адным з самых пладавітых паэтаў Княства эпохі Рэнэсансу. Пісаў на польскай мове. У віленскай друкарні Я. Карцана пабачылі сьвет такія паэтычныя кнігі аўтара, як «Паранімфус» (1595), «Эпіцэдыюм» (1597), «Партрэт старога чалавека» (1597), «Узор сумленнай белагаловай» (1597), «Ахвярадаўца» (1597), «Inventores rerum…» (1608).
Ян Пратасовіч быў прадстаўніком маладзейшага пакаленьня паэтаў у шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI стагодзьдзя[7]. Ягоная творчасьць яскрава сьведчыць пра зьмены, якія адбыліся ў жанравай сыстэме і ў тэматыцы паэзіі Вялікага Княства: на першы плян выходзяць сямейна-рытуальныя і маральна-дыдактычныя віды паэзіі, што адлюстроўвала парадыгму настрояў шляхецкага грамадзтва Рэчы Паспалітай пасьля заканчэньня Інфлянцкай вайны[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 491. — 901 с — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978—985-08-1291-9
- ^ Пратасовіч Ян Бенядзіктавіч // Спадчына
- ^ а б в Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 306. — 376 с.
- ^ Анушкін А.І. Ян Пратасовіч з Піншчыны // Помнікі гісторыі і культуры Беларусь 1978. № 4.
- ^ Саверчанка І. В. Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст. —Мінск, 1992. С. 41
- ^ Lulewicz H. Protasowicz Jan // Polski słownik biograficzny. T. XXVIII / 3. Zesz. 18. — Wrocław [i inn.], 1985. — S. 521.
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 627
- ^ Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 318. — 376 с.
|