Крыштап Белазор (сын Станіслава)
Выгляд
Герб «Вянява» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1588 або 1589 |
Памёр | 8 траўня 1644 |
Род | Белазоры |
Бацькі | Станіслаў Белазор Дарота з Войнаў |
Жонка | Ядвіга з Гедройцаў |
Дзеці | Юры, Уладзіслаў |
Крыштап Белазор (1588 або 1589 — 8 траўня 1644) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Трымаў Абельскае староства.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Станіслава, упіцкага падкаморага, і Дароты з Войнаў. Меў братоў Габрыэля і Яна Караля.
Займаў пасаду маршалка земскага ўпіцкага (з 1628). Абіраўся паслом на соймы 1629, 1632, 1633, 1638 і 1643, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1628 і 1640[1]
Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой ваяводы амсьціслаўскага Марціна Гедройца. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Ўладзіслава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4