Андрэ Агасі
Андрэ Агасі | |
Краіна | ЗША |
---|---|
Пражывае ў | Лас-Вэгас, Нэвада, ЗША |
Нарадзіўся |
29 красавіка 1970 |
Рост | 1.8 м. |
Вага | 80 кг. |
Пачатак кар’еры | 1986 |
Канец кар’еры | 3 верасьня 2006 |
Працоўная рука | правая, бэк-хэнд абодвума |
Прызавыя грошы | $31,152,975 |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 870–274 |
Тытулаў | 68 |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (10 красавіка 1995) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | Перамога (1995, 2000, 2001, 2003) |
Францыя | Перамога (1999) |
Ўімбэлдан | Перамога (1992) |
ЗША | Перамога (1994, 1999) |
Асноўныя турніры | |
Алімпіяда | (1996) |
Парны разрад | |
Матчаў | 40-42 |
Тытулаў | 1 |
Найвышэйшы рэйтынг | 123 (17 жніўня 1992) |
Андрэ Агасі ў Вікісховішчы |
Андрэ́ Кірк Ага́сі (Агасян) (па-ангельску: Andre Kirk Agassi, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вэгас, штат Нэвада, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны тэнісіст армянскага паходжаньня, былая першая ракетка сьвету.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсіянал з 1986 году. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў сэрыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір сэрыі Мастэрс) у парным разрадзе.
Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»:
- Чэмпіён Аўстраліі (1995, 2000, 2001, 2003) у адзіночным разрадзе.
- Чэмпіён Ўімблдона (1992) у адзіночным разрадзе.
- Чэмпіён ЗША (1994, 1999) у адзіночным разрадзе.
- Чэмпіён Францыі (1999) у адзіночным разрадзе.
Выйграў Кубак Мастерс у 1990 годзе.
Першая ракетка сьвету з 10 красавіка 1995 году, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.
Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году ў адзіночным разрадзе.
Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў сэрыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.
22 кастрычніка 2001 году ў Лас-Вэгасе Андрэ спалучыўся шлюбам зь яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэден Джылом. 3 кастрычніка 2003 году ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі (па-ангельску: Jaz Elle).
Завяршыў выступы 3 верасьня 2006 году.
На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема у адзіночным разрадзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фундацыя Агасі (анг.)
- Андрэ Агасі (анг.) на сайце Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў.