Манпэлье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Манпэлье
франц. Montpellier
Манпэлье
Blason ville fr Montpellier.svg
Герб Манпэлье
Першыя згадкі: 985
Краіна: Францыя
Рэгіён: Аксытанія
Дэпартамэнт: Эро
Кіраўнік: Philippe Saurel[d]
Плошча: 56,88 км²
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 272 084 чал.
шчыльнасьць: 4783,47 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 467
Паштовы індэкс: 34000, 34070, 34080, 34090
Геаграфічныя каардынаты: 43°36′43″ пн. ш. 3°52′28″ у. д. / 43.61194° пн. ш. 3.87444° у. д. / 43.61194; 3.87444Каардынаты: 43°36′43″ пн. ш. 3°52′28″ у. д. / 43.61194° пн. ш. 3.87444° у. д. / 43.61194; 3.87444
Манпэлье на мапе Францыі
Манпэлье
Манпэлье
Манпэлье
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.montpellier.fr

Манпэлье (па-француску: Montpellier, па-аксытанску: Montpelhièr) — адзін з найбуйнейшых гарадоў Францыі, восьмы паводле колькасьці насельніцтва ўва ўсёй краіне (272 084 чалавек), адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эро ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Лянгедок-Русыён). Разьмешчаны ў даліне ракі Лез за 10 кілямэтраў ад узьбярэжжа Міжземнага мора.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабор Манпэлье

Манпэлье вядомы зь X стагодзьдзя як месца гандлю прыправамі. Першапачаткова знаходзіўся ў цені прыморскага гораду Маглёну, які пакутаваў ад рэгулярных набегаў марскіх разбойнікаў. У 1141 годзе граф Тулюскі выбудаваў тут замак і надзяліў Манпэлье гарадзкімі прывілеямі. Насельніцтва гораду было шматнацыянальным, вялікую ролю ў гандлі грала мясцовая габрэйская грамада. У канцы XII стагодзьдзя ў Манпэлье прыяжджалі вучыцца мэдыцыне, у 1220 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт Манпэлье, узаконены папскай булай ад 1289 году.

У 1213 годзе дачка апошняга з кіраўнікоў мясцовай дынастыі, Марыя з Манпэлье, пабралася шлюбам з Арагонскім каралём Пэдра II. Іхныя нашчадкі валодалі Манпэлье да 1349 году, калі кароль Хаймэ II прадаў яго францускім манархам. У часы Жака Кёра горад стаў найбуйнейшым камэрцыйным цэнтрам на поўдні Францускага каралеўства й заставаўся такім да ўзвышэньня Марсэлю. У 1536 годзе ў Манпэлье з Маглёну была перанесена эпіскапская катэдра.

З пачаткам Рэфармацыі насельніцтва Манпэлье пачало пераходзіць у кальвінізм. У 1622 годзе Людовік XIII аблажыў у горадзе гугенотаў на чале з Анры дэ Раганам. У 1624—1627 гады па загадзе кардынала Рышэльё ў Манпэлье была пабудавана каралеўская фартэцыя. Людовік XIV зрабіў Манпэлье цэнтрам правінцыі Ніжні Лянгедок. На месцы сярэднявечных муроў былі пракладзеныя бульвары й элегантны аквэдук. Зь сярэднявечных умацаваньняў ацалелі толькі вежы. Гатычны сабор XIV стагодзьдзя быў перабудаваны.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя саборнай царквы сьвятога Пятра, цікавасьць для турыстаў прадстаўляюць найстарэйшы ў Францыі батанічны сад 1593 году й музэй Фабры з найбагацейшай калекцыяй працаў францускіх мастакоў, у тым ліку імпрэсіяністаў. Штогод у Манпэлье праходзіць міжнародны вінаробчы кірмаш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Манпэльесховішча мультымэдыйных матэрыялаў