Перайсьці да зьместу

Якімавічы (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якімавічы
трансьліт. Jakimavičy
Расколаты камень
Расколаты камень
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Слонімскі
Сельсавет: Дзеравянчыцкі
Насельніцтва: 26 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1562
Паштовы індэкс: 231800
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′39″ пн. ш. 25°28′34″ у. д. / 53.09417° пн. ш. 25.47611° у. д. / 53.09417; 25.47611Каардынаты: 53°5′39″ пн. ш. 25°28′34″ у. д. / 53.09417° пн. ш. 25.47611° у. д. / 53.09417; 25.47611
Якімавічы на мапе Беларусі ±
Якімавічы
Якімавічы
Якімавічы
Якімавічы
Якімавічы
Якімавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Які́мавічы[2] — вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавету.

У XVI стагодзьдзі згадваецца як сяло, прыватная ўласнасьць у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сяло Якімавічы (сучаснага Слонімскага раёну) упершыню згадваецца ў матэрыялах судовай справы 1541 г., якая разглядалася Панамі Радай Вялікага Княства Літоўскага, а менавіта ў судовым дэкрэце 8 чэрвеня 1541 г. па справе пана Станіслава Збожнага Неміровіча з панам Янам Мікалаевічам Ільінічам аб маёнтку Міромін (Мурамін). Згодна з гэтымі матэрыяламі Якімавічы зьяўляліся сялом, якое ўваходзіло ў Нагуеўскі дзясятак маёнтка Шылавічы[3].

У 1569 годзе сяло, 3 службы, шляхецкая ўласнасьць, уваходзіла ў маёнтак Шылавічы. У XVIII стагодзьдзі ў Слонімскім павеце.

У другой палове XIX стагодзьдзя вёска, прыватная ўласнасьць у Шылавіцкай воласьці, уваходзіла ў склад маёнтку Гавенавіцкае. Належала памешчыку Пуслоўскаму. У 1869 годзе налічвалася 160 жыхароў сялянаў-уласьнікаў. Працавала народная вучэльня, у якой навучылася 18 хлопчыкаў. У 1882 годзе заснавана шкіпінарнае прадпрыемства з паравым рухавіком. У 1884 годзе тут працавалі 8 рабочых. Паводле перапісу 1897 году 47 двароў, 300 жыхароў, меўся вадзяны млын, карчма, кузьня. Недалека ад вёскі знаходзіўся фальварак з такой самай назвай, у якім 1 двор, 26 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы 384 жыхароў, у фальварку 7 жыхароў, на выселках — 11 жыхароў, ва ўрочышчы — 28 жыхароў, на лясной старажоцы — 5 жыхароў.

З 1921 году ў складзе Польшчы. Уваходзіла ў Шылавіцкую гміну Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921 годзе 39 двароў, 209 жыхароў.

Зь верасьня 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Шылавіцкім, з 22 ліпеня 1966 году ў Жыровіцкім, з 6 жніўня 1979 году ў Вялікашылавіцкім сельсаветах.

Падчас Другой сусьветнай вайны ў красавіку 1943 г. у вёсцы партызанамі СССР была закатаваная сям’я Струпавец (забілі гаспадара Васіля, яго жонку Соф’ю, дзяцей Мікалая, Аркадзя, Міхаіла і Раісу). Партызаны абрабавалі хату і падпалілі. Выжыў паранены сын Васіль, які патушыў агонь у хаце. Ён застаўся інвалідам (вяскоўцы выратавалі яго — падабралі і адвезьлі ў Слонім у шпіталь) і распавёў гісторыю гвалту сваёй сям’і[4].

Да 18 верасьня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Велікашылавіцкага сельсавету[5].

  • 2010 год — 26 чалавек[1]
  • 2003 год — 28 чалавек, 21 гаспадарка
  • 1999 год — 37 чалавек
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 323
  3. ^ Российский государственный архив древних актов. Ф. 389. Оп. 1 // Нацыянальны пстарычны архіў Беларусі. Ф. КМФ-18. Воп. 1. Спр. 27. Арк. 63-65 адв.
  4. ^ Слонімцы ўпарадкавалі магілы ахвяраў савецкіх партызан
  5. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 г. № 249 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области»(недаступная спасылка) (рас.)