Ябланец (футбольны клюб)
Ябланец | |
Поўная назва | Fotbalový Klub Jablonec, a.s. |
---|---|
Заснаваны | 1945 |
Горад | Ябланец, Чэхія |
Стадыён |
Стршэльніцы Умяшчальнасьць: 6108 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 11 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fkjablonec.cz (чэс.) |
«Ябланец» (па-чэску: Jablonec) — чэскі футбольны клюб з гораду Ябланцу. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1998, 2013). Хатнія матчы ладзіць на стадыёне Стршэльніцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што «Ябланец» быў створаны адразу па Другой сусьветнай вайне, але свой першы сэзон у найвышэйшай лізе Чэхаславаччыны клюб правёў толькі ў сэзоне 1974—1975 гадоў. Тым ня менш, дружына здолела пратрымацца ў элітным дывізіёне толькі два гады, пакінуўшы Першую лігу ў 1976 годзе. Ужо пасьля падзелу краіны на Чэхію і Славаччыну, «Ябланец» перамог у першынстве Другой лігі Чэхіі сэзону 1993—1994 гадоў, чым забясьпечыў прасоўваньне ў Першую лігу[2]. Ужо ў 1996 і 1997 гадах гульцы здабылі бронзавыя мэдалі айчыннага першынства.
У 1997 годзе «Ябланец» дэбютаваў у Кубку УЭФА, дзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе двойчы з буйным лікам перагулялі азэрбайджанскі «Карабах», але ў двубоі саступілі швэдзкаму «Эрэбру», пры гэтым два разы згуляўшы зь імі ўнічыю. У тым жа сэзоне клюб стаў пераможцам Кубка Чэхіі, забясьпечыўшы сабе яшчэ адзін сэзон эўрапейскага футболу, але гэтым разам у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе саступілі кіпрскаму «Апалёну». У 2007 годзе «Ябланец» прасунуўся да фіналу айчыннага кубка, але саступіў у ім праскай «Спарце». У чэмпіянаце ж посьпехам можна лічыць срэбныя мэдалі сэзону 2009—2010 гадоў і бронзавыя ў сэзоне 2010—2011 гадоў. Пры гэтым у апошнім з памянёных сэзонах нападнік «Ябланцу» Давід Лафата з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэскага першынства. У наступным сэзоне Лафата пераўзышоў свой паказьнік, здабыўшы 25 галоў, зноў стаўшы найлепшым у сьпісе галеадораў. У сэзоне 2012—2013 гадоў нападнік зноў стаў найлепшым, але другую палову сэзону ўжо скончыў у праскай «Спарце». У 2015 годзе клюб быў пераназваны ў «Ябланец», пазбавіўшыся ад колішняй назвы «Баўміт». У сэзоне 2017—2018 гадоў клюб ў восьмы раз дакрочыў да фіналу Кубка Чэхіі, але зьведаў паразу ад праскай «Славіі», прагуляўшы зь лікам 1:3. У тым жа сэзоне каманда заняла 3-е месца ў айчынным чэмпіянаце і чарговы раз трапіла ў эўракубкі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/fk-jablonec/mitarbeiterhistorie/verein/1322
- ^ Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 74. — ISBN 978-80-247-1656-5.