Юры Матулевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Баляслаў Матулевіч
Jurgis Matulevičius-Matulaitis
Jerzy Matulewicz.png
Юры Матулевіч
Род дзейнасьці віленскі біскуп
Дата нараджэньня 13 красавіка 1871
Месца нараджэньня вёска Лугіне
Дата сьмерці 27 студзеня 1927 (55 гадоў)
Месца сьмерці Коўна
Прычына сьмерці апэндыцыт
Месца пахаваньня Марыямпальская базіліка[d]
Альма-матэр Марыямпальская гімназія[d], Келецкая вышэйшая духоўная семінарыя[d], Імпэратарская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія і Catholic University of Applied Sciences Freiburg[d]
Занятак ксёндз

Юры Баляслаў Матулевіч-Матулайціс (сапраўднае Юргіс Матулайціс; па-польску: Jerzy Bolesław Matulewicz-Matulaitis, па-летувіску: Jurgis Matulevičius-Matulaitis; 13 красавіка 1871, вёска Лугіне, цяпер Летува — 27 студзеня 1927, Коўна) — рымска-каталіцкі дзеяч Беларусі, Летувы й Польшчы, блаславёны.

Раньняе жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў зь летувіскае сям’і, быў малодшым з васьмі дзяцей. Вельмі рана страціў бацькоў, сіратой апекаваўся старэйшы брат. У 1878—1881 гадах наведваў пачатковую школу ў Мар’ямпалі, там жа скончыў гімназію. У 1889 пераехаў да свайго дзядзькі Яна Матулайціса ў Кельцы (Польшча), дзе той працаваў выкладчыкам замежных моваў у Духоўнай сэмінарыі. 1 кастрычніка 1891 паступіў у Кельскую сэмінарыю. У 1893 царскія ўлады зачынілі сэмінарыю і Матулевіч вымушаны быў пераехаць вучыцца ў Варшаву. Быў накіраваны ў Пецярбурскую духоўную акадэмію, у якой 20 лістапада 1898 атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Пасьля гадавой працы ў кельскай дыяцэзіі Матулевіч распачаў навуку ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Фрыбургу (Швайцарыя). Атрымаўшы доктарскую ступень, айцец Матулевіч працаваў спачатку выкладчыкам у Сэмінарыі ў Кельцах.

Разам са сьвятаром Міхалам Гадлеўскім прыняў удзел у стварэньні Таварыства каталіцкіх работнікаў, для студэнтаў жа ён заснаваў таварыства «Адраджэньне» (польская філія міжнароднага руху «Каталіцкае дзеяньне»). У 1907 быў пераведзены ўва ўнівэрсытэт у Пецярбургу для таго, каб узначаліць катэдру сацыялёгіі ў Духоўнай акадэміі. У 1909 узначаліў катэдру дагматычнага багаслаўя. У 1909 уступіў у Ордэн айцоў марыянаў, стаўшы адным зь яго рэфарматараў. 14 ліпеня 1911 быў генэралам ордэна марыянаў. Да канца свайго жыцьця айцец Матулевіч выконваў функцыю генэрала гэтага ордэна.

Віленскі біскуп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 кастрычніка 1918 Матулевіч стаў біскупам Вільні. Асабістым дэвізам свайго кіраваньня абраў словы апостала Паўла — «Vince malum in bono» (з лаціны: «Перамагай ліха дабром»). У 1923 ён заснаваў новы жаночы ордэн Сёстраў Служэбніц Езуса ў Эўхарыстыі (Сёстры Эўхарысткі), і кляштар марыянаў у Друі. Новаму ордэну айцец Матулевіч вызначыў наступныя заданьні: асноўная мэта — праца паміж беларусаў-каталікоў, шляхам заснаваньня школаў, майстэрняў, інтэрнатаў, дзіцячых садкоў, праз навучаньне катэхізісу, распаўсюд добрых кнігаў і апеку над хворымі. На пасадзе арцыбіскупа Юры Матулевіч змагаўся з палянізацыяй касьцёла, уводзіў беларускую й летувіскую мовы, гэтак штонядзелю ў катэдры адбываліся казаньні па-беларуску. Ён быў асабіста знаёмы з Адамам Станкевічам, якога шмат разоў абараняў ад нападак уладаў, і Браніславам Тарашкевічам. Айцец Юры лічыў беларускую мову мостам, “які можа лучыць каталіцтва і праваслаўе”. Апроч таго арцыбіскуп апекаваўся расейскай дыяспарай: з дапамогаю айца расейскія дзеці-сіроты неаднойчы атрымлівалі дапамогу з-за мяжы, ён таксама спрычыніўся да заснаваньня дзіцячага дому для расейскіх эмігрантаў. За сваю дзейнасьць арцыбіскуп неаднаразова падвяргаўся нападкам польскіх і летувіскіх нацыяналістаў. У 1925 пасьля шматлікіх просьбаў айца Матулевіча ён быў вызвалены ад пасады віленскага арцыбіскупа.

Далейшае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 1925 году Матулевіч выконваў функцыю апостальскага візытатара ў Летуве. У ліпені 1926 году Матулевіч удзельнічаў у Эўхарыстычным кангрэсе ў Чыкага, дзе прачытаў даклад пра апостальскае служэньне сярод праваслаўных. Пры жыцьці айцец Матулевіч спаў на дошках і толькі тры гадзіны ў суткі, не здымаў зь цела валасяніцы, бічаваўся, у ягонае цела ўпіваўся пас з дроту. 28 чэрвеня 1987 году папа Ян Павал II бэатыфікаваў Юр’я Матулевіча.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Юры Матулевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў