Перайсьці да зьместу

Дзіцячы конкурс песьні Эўрабачаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзіцячае Эўрабачаньне
анг. Junior Eurovision
Гады 2003 — па сёньняшні дзень
Жанры Любы
Тэматыка Музыка, Конкурс
Лэйбл Эўрапейскі вяшчальны зьвяз
Злучаныя праекты Эўрабачаньне

Дзіця́чы ко́нкурс пе́сьні «Эўраба́чаньне» (па-ангельску: Junior Eurovision Song Contest) — штогадовы тэлевізійны конкурс, які арганізаецца Эўрапейскім вяшчальным зьвязам (ЭВЗ) пачынаючы зь 2003 году. На час пасьля конкурсу 2023 году праведзена 21 сязон.

Першы конкурс адбыўся 15 лістапада 2003 году ў датскім Капэнгагене, у якім першую перамогу здабыў харватскі прадстаўнік Дына Елусіч зь песьняй «Ti si moja prva ljubav». Тады свой удзел узялі 16 краін. Першапачаткова наступны год арганізоўвала не краіна-пераможца папярэдняга году, як гэта адбываецца ў дарослым аналягу конкурсу, а краіна, якая была абраная рэфэрэнт-суполкай арганізатараў конкурсу. Гэта адбывалася амаль да 2012 году, пасьля якога магчымасьць на права правядзеньня конкурсу давалі спачатку краіне-пераможце, а пасьля пераходзілі да прыёму заявак ад зацікаўленных у правядзеньні краін.

На працягу гісторыі ўсяго конкурсу фармат правядзеньня яго ня зьменіваўся: ён складаецца з паступовых жывых выступаў выканаўцаў (да шасьці чалавек на сцэне адначасова) заяўленых тэлекампаніямі краін-удзельніц. З самога пачатку й да 2015 году конкурс трансліравалі па суботах увечары, але з 2016 году гэта сталі рабіць у нядзелю а 18-й гадзіне па Цэнтра-Эўрапейскаму часу.

Заўсёды конкурс складаўся з: царамоніі адкрыцьця, на якім выканаўцаў прадстаўляюць гледачам і тэлегледачам; выступам выканаўцаў зь іхнімі песьнямі; кароценькія выступы ўсіх песень (каб нагадаць гледачам пра ўсе конкурсныя кампазіцыі пад час галасаваньня); інтэрвал-акты; час адкрытака галасаваньня, калі паступова гледачы маглі бачыць падлік баллаў і выступ пераможца з яго песьняй. У розныя моманты шоў тэлеканалы могуць зрабіць перапынак на рэкляму.

У асноўным правілы дзіцячага конкурсу паходзяць на правілы дарослага аналягу, але за выключэньнем некалькіх пунктаў:

  • На момант правядзеньня фіналу конкурса (прамой трансляцыі) выканаўцу/выканаўцам павінна быць ад 9 да 14 год;
  • Кожная песьня павінна мець ня меньш 75% тэксту на дзяржаўнай мове;
  • Выканаўца павінен быць альбо аўтарам конкурснай песьні, альбо браць максімальны ўдзел у стварэньні песьні;
  • Выканаўца абавязаны мець грамадзянства краіны, якую ён прадстаўляе, альбо жыць ў ёй ня меньш за 2 гады;
  • Існуюць абмежаваньні ў адзеньні дзяцей-выканаўцаў -яна не павінна быць занадта дарослай.

Краіны-удзельніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На конкрсе «Дзіцячае Эўрабачаньне» права ўдзелу меюць усе краіны-чальцы Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу. Але ў 2015 годзе на конкрсе ўпершыню прыняла удзел Аўстралія, якой ўвесну таго жа году дазволілі прынімаць удзел на дарослым аналягу конкурса Эўрабачаньне. Праз 3 гады на конкурсе ў Менску дазвол да ўдзелу на конкурсе далі Казахстану та Ўэйлзу. За ўвесь час конкурсу 41 краіна прыняла ўдзел.

Год Краіны, якія ўзялі першы ўдзел
2003 Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія
Сьцяг Харватыі Харватыя
Сьцяг Кіпру Кіпр
Данія Данія
Сьцяг Грэцыі Грэцыя
Сьцяг Латвіі Латвія
Сьцяг Мальты Мальта
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія
Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія
Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Румыніі Румынія
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Сьцяг Швэцыі Швэцыя
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Год Краіны, якія ўзялі першы ўдзел
2004 Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя
2005 Сьцяг Расеі Расея
Сьцяг Сэрбіі і Чарнагорыі Сэрбія і Чарнагорыя
2006 Сьцяг Партугаліі Партугалія
Сьцяг Сэрбіі Сэрбія
Сьцяг Украіны Украіна
2007 Сьцяг Армэніі Армэнія
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя
Сьцяг Грузіі Грузія
Сьцяг Летувы Летува
2010 Сьцяг Малдовы Малдова
2012 Сьцяг Альбаніі Альбанія
Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан
Сьцяг Ізраілю Ізраіль
2013 Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына
Год Краіны, якія ўзялі першы ўдзел
2014 Сьцяг Італіі Італія
Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Сьцяг Славеніі Славенія
2015 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя
2018 Сьцяг Казахстану Казахстан
Сьцяг Ўэйлзу Ўэйлз
2020 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
2023 Сьцяг Эстоніі Эстонія

Сьпіс пераможцаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

За ўвесь час правядзеньня конкурсу толькі 12 краін здабылі сабе перамогу, зь якіх Грузія та Францыя маюць па 3 перамогі[1].

ГодДатаМесца правядзеньняУдзельнікіКраіна-пераможцаВыканаўцаПесьня
200315 лістападаСьцяг Даніі Капэнгаген16Сьцяг Харватыі ХарватыяДына Елусіч«Ti si moja prva ljubav»
200420 лістападаСьцяг Нарвэгіі Лілехамэр18Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяМарыя Ісабэль«Antes muerta que sencilla»
200526 лістападаСьцяг Бэльгіі Хасэлт16 Нацыянальны сьцяг Беларусі БеларусьКсенія Сітнік«Мы вместе»
20062 сьнежняСьцяг Румыніі Бухарэст15Сьцяг Расеі РасеяСёстры Талмачовы«Весенний джаз»
20078 сьнежняСьцяг Нідэрляндаў Ратэрдам17 Нацыянальны сьцяг Беларусі БеларусьАляксей Жыгалковіч«С друзьями»
200822 лістападаСьцяг Кіпру Лімасол15Сьцяг Грузіі ГрузіяBzikebi«Bzzzz…»
200921 лістападаСьцяг Украіны Кіеў13Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыРальф Макенбах«Click Clack»
201020 лістападаНацыянальны сьцяг Беларусі Менск14Сьцяг Армэніі АрмэніяУладзімер Арзуманян«Mama» (Մամա)
20113 сьнежняСьцяг Армэніі Ерэван13Сьцяг Грузіі ГрузіяCandy«Candy Music»
20121 сьнежняСьцяг Нідэрляндаў Амстэрдам12Сьцяг Украіны Украіна Настасься Петрык«Nebo»
201330 лістападаСьцяг Украіны Кіеў12Сьцяг Мальты Мальта Гая Кашы«The Start»
201415 лістападаСьцяг Мальты Марса16Сьцяг Італіі ІталіяВічэнца Канцьела«Tu primo grande amore»
201521 лістападаСьцяг Баўгарыі Сафія17Сьцяг Мальты Мальта Дэсціні Чукуньерэ«Not My Soul»
201620 лістападаСьцяг Мальты Валета17Сьцяг Грузіі ГрузіяМарыям Мамадашвілі«Mzeo» (მზეო)
201726 лістападаСьцяг Грузіі Тбілісі16Сьцяг Расеі РасеяПаліна Багусевіч«Крылья (Wings)»
201825 лістападаНацыянальны сьцяг Беларусі Менск20Сьцяг Польшчы ПольшчаРаксана Венгель«Anyone I Want to Be»
201924 лістападаСьцяг Польшчы Катавіцы19Сьцяг Польшчы ПольшчаВікі Габар«Superhero»
202029 лістападаСьцяг Польшчы Варшава12Сьцяг Францыі Францыя Валянціна«J’imagine»
202119 сьнежняСьцяг Францыі Парыж19Сьцяг Армэніі АрмэніяМалена«Qami Qami» (Քամի Քամի)
202211 сьнежняСьцяг Армэніі Ерэван16Сьцяг Францыі Францыя Лісандра«Oh Maman!»
202326 лістападаСьцяг Францыі Ніцца16Сьцяг Францыі Францыя Зойі Клёзу«Cœur»
202416 лістападаСьцяг Гішпаніі Мадрыд17Сьцяг Грузіі ГрузіяАндрыя Путкарадзе«To My Mom»
202513 сьнежняСьцяг Грузіі Тбілісі18Сьцяг Францыі Францыя Лу Дэлёз«Ce monde»

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]