Юбілейная капліца (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 23:36, 2 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Юбілейная капліца, здымак пач. XX ст.

Юбілейная капліцарымска-каталіцкая капліца ў Менску, збудаваная ў 1826 року ў гонар 1500-рочча Нікейскага сабору. Зьнішчаная за савецкім часам.

Знаходзілася на Юбілейная плошчы (плошча атрымала сваю назву ад імя капліцы) прыкладна на тым месцы, дзе зараз стаіць крама «Тэхніка ў быце».[1]

Гісторыя

У 1825 року ў сьвеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабору, які зацьвердзіў галоўныя дагматы і сымбалі хрысьціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясьціў гэты рок юбілейным, аднак у беларускіх касьцёлах сьвята адзначалі ў наступным року. Менавіта тады на ўскраіне Менску ўзьвялі сьціплы помнік-капліцу.[2]

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму, уяўляла сабою квадратны пастамэнт з круглай калёнай, завершанай крыжом.

Крыніцы

  1. ^ Юбілейная плошча // Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 31
  2. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 108

Літаратура

  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.