Перайсьці да зьместу

Гімн Рэспублікі Косава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эўропа (гімн)»)
Гімн Рэспублікі Косава
Кампазытар
Краіна

«Эўропа» — нацыянальны гімн Рэспублікі Косава. Ён быў напісаны Мэхдзі Менгікі. Адсутнасьць тэксту ў гімне зроблена, каб аддаць належнае этнічнай разнастайнасьці рэспублікі. Гімн быў прыняты 11 чэрвеня 2008 году, за яго прагаласавалі 72 парлямэнтарыя, 15 выказаліся супраць і 5 устрымаліся.

O mëmëdhe i dashur, vend i trimnisë,

Çerdhe e dashurisë,

Shqipet fluturojnë dhe yjet ndriçojnë

Vend i të parëve tonë,

Ti qofsh bekue për jetë e mot.

O nënë e jonë,

Ne të dalim zot.

O mëmëdhe i dashur, vend i trimnisë,

Çerdhe e dashurisë

Беларускі падрадковік

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

О мая любімая маці, месца мужнасьці,

Пітомнік любові,

Арлы лётаюць і зоркі асьвятляюць

Месца нашых продкаў,

Вы дабраславёныя жыцьцём і надвор’ем.

О наша маці,

Мы ідзем да Бога.

О мая любімая маці, месца мужнасьці,

Пітомнік любові

Выкарыстаньне іншых гімнаў на тэрыторыі Косава

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Ода да радасьці». Гімн Эўразьвязу, выконваецца на афіцыйных цырымоніях Косава. Урад Косава вырашыў выкарыстоўваць яго ў знак павагі да Эўразьвязу за яго падтрымку ў здабыцьці незалежнасьці.
  • Нацыянальны гімн Альбаніі шырока выкарыстоўваўся ў Косава разам зь іншымі альбанскімі нацыянальнымі сымбалямі. Таксама ён быў старым гімнам непрызнанага Косава, які існаваў з 1990 да 2000 гадоў, калі дзяржава была перададзена пад кіраваньне ААН.
  • Нацыянальны гімн Сэрбіі шырока выкарыстоўваецца ў паўночнай частцы Косава, а таксама ў сэрбскіх анклявах разам зь іншымі сэрбскімі нацыянальнымі сымбалямі.
  • Kur ka ra kushtrimi n’Kosovë. Гэта песьня, напісаная Раўфам Домі, была абрана былым прэзыдэнтам Косава Ібрагімам Ругова як гімн у 2000 годзе. Песьня была на альбанскай мове.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]