Вячаслаў Бяскосты
| Вячаслаў Бяскосты | |
| Амбасадар Беларусі ў Нігерыі | |
|---|---|
| 21 лютага 2012 — 26 чэрвеня 2018 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч |
| Наступнік | Вячаслаў Брыль |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 4 жніўня 1975 (50 гадоў) |
| Адукацыя | |
Вячасла́ў Васі́льевіч Бяско́сты — беларускі дыплямат.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Берасьцейскай вобласьці. Скончыў факультэт права і эканомікі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1996) па спэцыяльнасьці «міжнародныя эканамічныя стасункі», паглыблены курс па макраэканоміцы і фінансавым аналізе Аб’яднанага Венскага інстытуту (Аўстрыя, 1998).
У 2009 стаў Часовым павераным у справах Беларусі ў Японіі. 21 лютага 2012 г. прызначаны 1-м амбасадарам Беларусі ў Нігерыі[1], таксама па сумяшчальніцтве ў Гане (з 2013), Габоне, Гамбіі, Камэруне, Кот-д’Івуары (з 2013), Малі, Сэнэгале ды Тога. Займаў гэтыя пасады да 26 чэрвеня 2018 году.
У 2018—2019 — намесьнік начальніка ўправы дзяржаваў СНД Міністэрства замежных справаў Беларусі.
З 12 верасьня 2019 па 2 сьнежня 2024 — Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Туркмэністане.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс на бачыне Амбасады Беларусі ў Туркмэністане(недаступная спасылка)
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |