Эмілія Легуце
| Эмілія Легуце | |
| лет. Emilija Liegutė | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 21 лютага 1930 |
| Памерла | 26 жніўня 2022 (92 гады) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Гады творчасьці | 1967-2022 |
| Дэбют | 1967 |
| Значныя творы | „Palaukių vasara“ (1967), „Pranciškus Skorina“ (2001), „Dešimtokai“ (2005) |
Эмíлія Легýце (па-летувіску: Emilija Liegutė; 21 лютага 1930, вёска Скітурэй (Скітуры), Аліцкі павет, Летува — 26 жніўня 2022, Вільня, Летува) — летувіская пісьменьніца, драматургіня, эсэістка, перакладніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць]Эмілія Легуце нарадзілася ў Дзукіі 21 лютага 1930 году[1]. У 1960 годзе скончыла Віленскі ўніэрсытэт, некаторы час настаўнічала[2]. У 1965—1973 гадах працавала ў рэдакцыях «Moksleivis» і «Tarybinis pedagogas», а таксама ў Віленскім тэатры лялек[2]. З 1973 году сябра Саюзу пісьменьнікаў Летувы[1]. Памерла 26 жніўня 2022 году ў Вільні[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць]Першая кніга «Palaukių vasara» выйшла ў 1967 годзе[1]. Шырокую вядомасьць творца атрымала дзякуючы кнігам «Dešimtokai», «Užmigęs miestas», «Krenta klevos lapai». Усяго пісьменьніца напісала больш за 30 кнігаў[2]. У 2001 г. стала ляўрэаткай літаратурнай прэміі Віленскага клюбу і Віленскай тэлевізыі за кнігу эсэ «Pranciškus Skorina: palikti šlovę ir atminimą savo» («Францішак Скарына: пакінуць славу і памяць сваю»). У 2008 годзе ўзнагароджаная дыплёмам Вітаўтаса Тамулайціса — першае месца ў конкурсе дзіцячай літаратуры[2].
Легуце і Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць]Эмілія Легуце сябравала зь беларусамі Вільні, у прыватнасьці з Галінай Войцік. У 2001 годзе пісьменьніца прысьвяціла эсэ Францішку Скарыну — «Pranciškus Skorina: palikti šlovę ir atminimą savo» («Францішак Скарына: пакінуць славу і памяць сваю»)[4]. Творы Эміліі Легуце перакладаліся на беларускую мову (эсе "Палёт каханьня ў перакладзе В. Стэха[5], кніга для дзяцей «Kelionė aplink pasaulį»). Э. Легуце пераклала зь беларускай на летувіскую мову паасобныя творы В. Адамчыка, Я. Коласа і М. Лынькова[4].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Liegutė Emilija. Lietuvos rašytojų sąjunga.
- ^ а б в г Emilija Liegutė. Visuotinė lietuvių enciklopedija. MELC. 27.04.2018.
- ^ Mirė rašytoja Emilija Liegutė. Alfa.lt. (26.08.2022).
- ^ а б Emilija Liegutė. Maironio lietuvių literatūros muziejus (31.05.2021).
- ^ Эмілія Легутэ. «Палёт Каханьня». Дзеяслоў 33 (2008), С. 305—307.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|