Галіна Войцік
| Галіна Войцік лац. Halina Vojcik | |
| У замужжы Луцкевіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 1 ліпеня 1927 |
| Памерла | 13 жніўня 2007 (80 гадоў) Вільня |
| Пахаваная | |
| Бацькі | Антон Войцік Зоська Верас |
| Муж | Лявон Луцкевіч |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | публіцыстка, філёляг, пэдагог |
| Гады творчасьці | 1949-2007 |
| Жанр | эсэ, мэмуары, пераклад |
| Мова | беларуская |
| Дэбют | 1992 |
Галíна Во́йцік (у замужжы Луцкевіч; 1 ліпеня 1927, Вільня — 13 жніўня 2007, Вільня, Летува) — беларуская публіцыстка, пэдагогіца, германістка, мэмуарыстка, перакладніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галіна Войцік нарадзілася 1 ліпеня 1927 году ў Вільні. Яна была дачкой Антона Войціка і Зоські Верас. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Закончыла асьпірантуру пры Інстытуце замежных моваў у Маскве (1963). Абараніла кандыдацкую дысэртацыю. Выкладала ў Гарадзенскім пэдінстытуце 5 гадоў. Потым выкладала нямецкую мову ў Віленскім пэдінстытуце, працавала на беларускай катэдры Віленскага пэдунівэрсытэту[1].
Галіна Войцік стварыла нізку "Партрэтаў віленчукоў" пра знакамітых беларускіх дзеячоў, у тым ліку і пра свайго мужа Лявона Луцкевіча, якога яна перажыла роўна на 10 гадоў[1].
Галіна Войцік памерла 13 жніўня 2007 году ў Вільні. Пахаваная на Літарацкай горцы віленскіх могілак Росы побач з сваім мужам Лявонам Луцкевічам[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтарка працаў па германістыцы, гістарычных дасьледаваньняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар'ян Пецюкевіч» (абедзьве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзьве 2002)[3].
На беларускую мову пераклала зь летувіскай нарысы «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992) і «Вучыцца жыць» А. Жэмайціце (1988)[3]. Таксама пераклала зь беларускай на летувіскую асобныя працы (артыкулы) свайго мужа Лявона Луцкевіча.
Напісала мэмуары пра свае жыцьцё і жыцьцё беларусаў Вільні, якія друкаваліся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь»[4].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]• «Зоська Верас» (1992),
• «Лявон Луцкевіч» (1999),
• «Аляксандр Коўш» (2000),
• «Аляксандр Уласаў» (2000),
• «Янка Шутовіч» (2000),
• «Пётра Сергіевіч» (2000),
• «Барыс Кіт» (2001),
• «Канстанцін Галкоўскі» (2001),
• «Мар'ян Пецюкевіч» (2001),
• «Адам Станкевіч» (2002),
• «Антон Антановіч» (2002).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Тацяна Поклад, У Вільні памерла Галіна Войцік, Радыё Свабода, 14 жніўня 2007, https://www.svaboda.org/a/760871.html
- ↑ Памерла Галіна Войцік, Наша Ніва, 13.08.2007, https://nashaniva.com/?c=ar&i=10801
- 1 2 Валянціна Аксак, Вянок памяці: Галіна Войцік, Радыё Свабода, 14 жніўня 2007, https://www.svaboda.org/a/760889.html
- ↑ Галіна Войцік: "Ня ведаю, што будзе з архівамі Зоські Верас", Радыё Свабода, 17 ліпеня 2007, https://www.svaboda.org/a/760125.html
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Пахаваныя на могілках Росы
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Беларускія філёлягі
- Беларускія перакладчыцы
- Беларускія літаратаркі
- Беларускія германісты
- Беларусы ў Вільні
- Асобы Вільні
- Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Перакладнікі зь летувіскай мовы
- Беларускія мэмуарысты
- Пахаваныя на Росах