Электрычны патэнцыял

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм

Электры́чны патэнцыя́л — скалярная велічыня, якая зьяўляецца энэргетычнай характарыстыкай электрычнага поля ў дадзеным пункце прасторы.

Электрычны патэнцыял вызначаецца як стасунак патэнцыйнай энэргіі электрычнага зараду да велічыні гэтага зараду:

Адзінкай вымярэньня электрычнага патэнцыялу зьяўляецца Вольт (В).

Сувязь патэнцыялу з напругай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каб перамясьціць зарад q на адлегласьць dx (уздоўж восі x) трэба, пераадольваючы электрычнае поле, выканаць работу

З другога боку, гэтая работа роўная зьмяненьню патэнцыйнай энэргіі зараду, якую можна выразіць праз патэнцыял:

Адсюль

Робячы аналягічныя высновы для восяў y і z, атрымаем:

або

Напруга, такім чынам, вызначаецца градыентам патэнцыялу. Праекцыя вэктару напругі ў дадзеным кірунку колькасна роўная хуткасьці зьмяненьня патэнцыялу ў гэтым кірунку. Кірунак вэктару напругі адпавядае кірунку найхутчэйшага зьніжэньня патэнцыялу.