Нясьвіскае гета
Выгляд
Нясьвіскае гета — габрэйскае гета ў Нясьвіжы, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі.
Гістарычны фон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 чэрвеня 1941 году ў Нясьвіж увайшлі нямецкія войскі. У Нясьвіжы было створана габрэйскае гета. Беларуса Кудлача за «адмысловыя заслугі» немцы прызначылі намначальнікам нясьвіскай турмы[1]. 30 кастрычніка 1941 году нацысты забілі 4000 габрэяў — вязьняў гета.
Паўстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 ліпеня 1942 году ў Нясьвіжы адбылося першае на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы паўстаньне ў гета[2]. Кіраўніком паўстаньня ў Нясьвіскім гета быў Шалом Халяўскі[3]. У п-тысячным Нясьвіскім гета ў цяжкім баі паўстанцы перабілі каля 40 немцаў і паліцыяў [4].
Пазьней паўстаньне адбылося ў Клецку (21.07.1943), Міры (9.08.1942), Тучыне (3.09.1942), Варшаве (1943), Беластоку (жнівень 1943)[2]…
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памятны знак у Ерусаліме ў памяць абшчыны г. Нясьвіжа.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Александр Татаренко: Для расправы над белорусами-«западниками» НКВД использовало немецкие концлагеря (рас.)
- ^ а б РАССТРЕЛЯННАЯ ЖИЗНЬ(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Иоффе Э. Г. Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941—1945. Монография. — Мн.: 2003. — С. 9. — 100 ас.
- ^ НКВД использовало немецкие концлагеря (рас.)