Частка сьвету
Часткі сьвету — найбольш глябальныя геаграфічныя рэгіёны, да якіх належаць мацерыкі ці іх значныя часткі разам з прылеглымі астравамі. Звычайна вылучаюць шэсьць частак сьвету:[1]
Існуе розьніца паміж паняцьцямі «мацярык» і «частка сьвету». Падзяленьне на мацерыкі выкананае па прыкмеце аддаленасьці воднай прасторай ад іншых мацерыкоў, а часткі сьвету — паняцьце хутчэй гісторыка-культурнае. Так, кантынэнт (мацярык) Эўразія складаецца зь дзьвюх частак сьвету — Эўропы і Азіі. А частка сьвету Амэрыка разьмяшчаецца на двух мацерыках — Паўднёвая Амэрыка і Паўночная Амэрыка. Да таго ж, часткі сьвету ўключаюць у сябе і аднесеныя да іх астравы, таму, хоць і няма такога мацерыка Акіянія, адпаведныя астравы ўваходзяць у частку сьвету Аўстралія і Акіянія.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Советская энциклопедия: Советский энциклопедический словарь. — М: 1984. — С. 1475.