Перайсьці да зьместу

Зона адчужэньня Чарнобыльскай АЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чарнобыльская зона адчужэньня»)
Мапа радыяцыйнага забруджваньня ізатопам цэзу-137 (1996 г.):

     

«закрытыя» зоны (больш за 40 Кы/км²)

     

зоны пастаяннага кантролю (15—40 Кы/км²)

     

зоны пэрыядычнага кантролю (5—15 Кы/км²)

     

1—5 Кы/км²

Зо́на адчужэ́ньня (укр. зона відчуження) — забароненая для вольнага доступу тэрыторыя, якая пацярпела ад інтэнсіўнага забруджваньня радыянуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Зона была створаная ў 1986 годзе, пасьля эвакуацыі насельніцтва з 30-кілямэтровай зоны вакол станцыі.

Чарнобыльская зона ўключае поўнач Іванкаўскага раёну Кіеўскай вобласьці, дзе непасрэдна разьмешчана электрастанцыя, гарады Чарнобыль і Прыпяць, поўнач Палескага раёну Кіеўскай вобласьці, а таксама частку Жытомірскай вобласьці да граніцы зь Беларусьсю.

Тэрыторыяй кіруе Адміністрацыя зоны адчужэньня, што ўваходзіць у склад Міністэрства Ўкраіны па пытаньнях надзвычайных сытуацыяў і па справах аховы насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Функцыянальнае прызначэньне зоны адчужэньня палягае ў кантраляваньні пашырэньня радыяактыўных рэчываў і ў кантролі становішча прыродных сыстэмаў і тэхнагенных аб’ектаў.

За 2011 год кіраўніцтва зоны адчужэньня і адсяленьня ў Беларусі склала 735 пратаколаў за самавольнае ў яе пранікненьне з накладаньнем спагнаньня ў памеры ад 10 базавых велічыняў (350 000 рублёў = $62,44)[1]. На 2012 год плошча зоны адсяленьня ў Беларусі, на якой дзейнічаў прапускны парадак перамяшчэньня, складала 5080 км²[2].