Этнонім
Выгляд
Этно́нім (ад грэц. έθνος 'этнас' і грэц. όνυμα 'імя, назва') — назва нацыі, народу, народнасьці, племені ды іншых этнічных супольнасьцяў. Часта абумоўлівае адпаведную назву дзяржавы або нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэньня[1].
Адрозьніваюць макраэтнонімы (пазначаюць вялікія этнічныя супольнасьці) і мікраэтнонімы (пазначаюць малыя этнічныя супольнасьці); эндаэтнонімы (саманазвы, якія прысвойваюць сабе выхадцы з народа або этнічнай супольнасьці) і экзаэтнонімы (назвы, якімі яны называюцца ў навуковай літаратуры або ў навакольным асяродзьдзі)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4