Чак Норыс
Чак Норыс | |
па-ангельску: Chuck Norris | |
Імя пры нараджэньні | Карлас Рэй Норыс |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 сакавіка 1940 (84 гады) |
Месца нараджэньня | Раян, Джэфэрсан(en), Аклагома, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаактор, пісьменьнік, сцэнарыст, актор, тэлеактор, каратыст, тхэквандыст, кінапрадусар, каскадэр |
Гады дзейнасьці | 1969 — цяпер |
Бацька | Ray Norris[d] |
Маці | Wilma Scarberry[d] |
Дзеці | Майк Норыс[d] і Eric Norris[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0001569 |
Сайт | www.chucknorris.com |
Подпіс | |
Чак Но́рыс (па-ангельску: Chuck Norris, сапраўднае імя — Карлас Рэй Норыс-малодшы, па-ангельску: Carlos Ray Norris Jr.; нар. 10 сакавіка 1940, Раян, Аклагома) — амэрыканскі кінаактор і майстар баявых мастацтваў, які атрымаў вядомасьць выкананьнем галоўных роляў у фільмах-баевікох ягонага брата Аарана Норыса.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карлас Рэй Норыс-малодшы нарадзіўся 10 сакавіка 1940 году ў маленькім мястэчцы Раян, штат Аклагома. Бацька Норыса — аўтамэханік, вядомы сваёй прыхільнасьцю да алькаголю. Дзед Чака быў чыстакроўным ірляндцам, а маці адбывалася зь індзейцаў чэрокі. Самыя запамінальныя ўражаньні дзяцінаства для хлопчыка былі патрэба, адсутнасьць пастаяннага месца жыхарства, паўжабрацкае жыцьцё ў прычэпе з маці й двума малодшымі братамі, а затым развод бацькоў і новы глава сям’і. Норыс успамінае, што менавіта айчым Джордж Найт прышчапіў яму неадольную й палкую любоў да спорту.
Ужо пасталеўшы, у вольны час падзарабляў грузчыкам. Марыў стаць паліцыянтам. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтае мары ён адразу пасьля заканчэньня школы запісваецца ў шэрагі ваенна-паветраных сілаў і ў 1959 годзе быў накіраваны ў Паўднёвую Карэю. Менавіта на ваеннай базе яго сталі зваць Чакам. Да таго часу ён ужо быў жанаты са сваёй аднакласьніцай Дзіянай Голечак. Служба, паводле яго словаў, была неймаверна сумнай, таму ён і заняўся спортам, а менавіта: запісаўся ў клюб дзюдо, а затым у ґрупу Тансудо. Праз тры гады, да моманта выхаду з шэрагаў арміі, ён ужо быў уладальнікам чорнага пояса.
У 1963 годзе Чак Норыс адчыняе першую школу каратэ, праз год — другую, а ў 1965 годзе ён адправіўся на Лос-Анджэлесскі чэмпіянат усіх зоркаў і стаў пераможцам. У 1968 годзе адчыняе сетку школаў каратэ (за ўсё іх налічвалася 32). У тым ж годзе ён становіцца чэмпіёнам сьвету па каратэ ў паўцяжкай вазе й захоўвае гэтае званьне на працягу сямі гадоў.
Сваю кар’еру ў сьвеце кіно Чак пачаў з дапамогаю знакамітака, у будучыні, актора Стыва Макўіна, якому, у свой час, Норыс даваў урокі каратэ ва ўласнай школе. Ён і прывёў Норыса на здымачную пляцоўку. Першая яго адносна сур’ёзная роля была сыграная ў фільме з Брусам Лі — «Шлях цмока».
Здымацца ў кіно Норысу спадабалася. Але пасьля эфэктыўнага дэбюта ён атрымаў толькі адну прапанову са сьвету кіно — згуляў у другагатунковым ганконскім баявіку «Разьня ў Сан-Францыска». Норысу зноў дасталася роля нядобрага чалавека, а сам фільм быў настолькі няўдалым, што яго не выпускалі на экраны ЗША ажно да 1981 году.
Пагутарыўшы з акторамі-прафэсіяналамі, Чак зразумеў, насколькі цяжкае акторскае майстэрства; убачыў, што акторства — гэта ня проста паказ прыёмаў, удараў перад камэрай, што ўсё нашмат складаней. Цяпер ён вырашыў вучыцца «на актора» ў сапраўдных прафэсіяналаў. Яго настаўнікам у актроскай клясе стала Эстэла Гарман. 34-гадовы каратыст быў самым старэйшым вучнем. Пэрыяд вучобы шмат чаму яго навучыў: ён стаў нашмат раскаваней перад камэрай, навучыўся правільнай дыкцыі.
У 1977 годзе ён вярнуўся ў кіно, згуляў ролю ў баявіку «Выклік! (Breaker! Breaker!)» і неўзабаве стаў зоркай фільмаў фірмы Cannon Pictures. У пачатку 1990-х гэтая фірма згалела, але Чак працягваў здымацца.
У 1993 годзе тэлеканал CBS прапанаваў яму сыграць ролю тэхаскага рэйнджара Ўокера, і актор пагадзіўся. Ён таксама здымаўся ў фільмах «Кодэкс маўчаньня», «Уварваньне ў ЗША», «Зьніклыя бязь вестак».
Пасьля 30 гадоў сумеснага жыцьця зь Дзіянай, Норыс разводзіцца й затым ажэніцца з Монікай Гол — дзяўчынай 25 гадоў, яна жыве ў Лос-Анджэлесе, займаецца дызайнам інтэр’ераў.
Норыс — узорны бацька. Ён падтрымлівае сяброўскія стасункі са сваімі дарослымі сынамі. Брат Чака — Ааран Норыс — рэжысэр сярэдняй рукі, больш вядомы брат часам дазваляе сабе здымацца ў яго фільмах.
Чак Норыс стаў стваральнікам вялікае колькасьці тэлевізыйных шоў, акрамя гэтага ён выдае свой часопіс, напісаў 7 книгаў.
Чак таксама займаўся бразыльскім джыў-джыцу. Першы дан па бразыльскім джыў-джыцу, восьмы дан (майстар, за ўсё 9 данаў) па тэквандо, дзясяты дан па шыта-лю каратэ-до, дзясяты дан па Тансудо.[1]
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнічаючы ў шоў на радыё «Ґлэн Бэк», Чак Норыс зявіў, што жыхары Тэхаса цалкам могуць прэтэндаваць на стварэньне незалежнае дзяржавы на тэрыторыі штата. Паводле меркаваньня Норыса, пасьля таго, як амэрыканскі ўрад падвёў іх, справакаваўшы ў краіне эканамічны заняпад, Тэхас можа прэтэндаваць на самавызначэньне. Актор упэўнены, што ён змог бы стаць ідэяльным кандыдатам на пост прэзыдэнта новага дзяржаўнага ўтварэньня, паколькі: «патрэба ў гэтым можа праявіцца нашмат хутчэй, чым мы зараз думаем.».[2][3]
Чак Норыс стаў адным зь першых у ліку зоркаў шоў-бізнэсу, якія падтрымалі забарону на аднаполыя шлюбы ў Каліфорніі. Актор выкрыў ґей-актывістаў у падмене дэмакратыі палітыкай падвойных стандартаў: прыхільнікі аднаполых шлюбаў адкрыта крытыкавалі Царкву Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён, але пры гэтым пазьбягалі крытыкаваць афраамэрыканцаў, якія, ў большасьці, галасавалі за ўвядзеньне забароны.[4]
Факты аб Чаку Норысе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чак Норыс стаў папулярны й у сеціве. Фанаты Чака Норыса й проста асобы, якія ведаюць аб існаваньні актора, напісалі інтэрнэт-жарты ў блоґах і на форумах пад назвай «Факты аб Чаку Норысе».
Фільмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1968 — Аварыйная каманда / The Wrecking Crew … Целаахоўнік у доме 7 задавальненьняў
- 1972 — Шлях цмока(en) / Return of the Dragon (Way of the Dragon) … Кольт
- 1973 — Настаўнік-студэнт / The Student Teachers … Інструктар па каратэ
- 1974 — Разьня ў Сан-Францыска (Забойства ў Сан-Францыска) / Slaughter in San Francisco … Чак Слотэр/Чак Норыс
- 1977 — Выклік! / Breaker! Breaker! (1977) … Джон Дэвід Даўс
- 1978 — Добрыя хлопцы ходзяць у чорным / Good Guys Wear Black … Джон Букер
- 1979 — Сіла адзіночкі / A Force of One … Мэт Лоґан
- 1980 — Актаґон … Скот Джэймз
- 1981 — Вока за вока / An Eye for an Eye … Шон Кейн
- 1982 — Маўклівы гнеў / Silent Rage … Шэрыф Дэн Стывэнз
- 1982 — Вымушаная помста / Forced Vengeance … Джош Рэндэл
- 1983 — Самотны воўк Макўэйд / Lone Wolf McQuade … Джэй Джэй Макўэйд
- 1984 — Зьніклыя бязь вестак / Missing in Action … Джэймз Брэдак
- 1985 — Зьніклыя бязь вестак 2: Пачатак / Missing in Action 2: The Beginning … Джэймз Брэдак
- 1985 — Уварваньне ў ЗША / Invasion U.S.A. … Мэт Гантэр
- 1985 — Кодэкс маўчаньня / Code of Silence … Эдзі
- 1986 — Той, хто йдзе ў агні / Firewalker … Макс Доніґэн
- 1986 — Атрад «Дэльта» / The Delta Force … Скот Макой
- 1988 — Брэдак: Зьніклыя безь весткаў 3 … Джэймз Брэдак
- 1988 — Герой і жах / Hero and the Terror … Дэні
- 1990 — Атрад «Дэльта» 2 / Delta Force 2 … Скот Макой
- 1991 — Аґент / The Hitman … Кліф Ґарэт/Дэні Ґроґен
- 1992 — Парны ўдар / Sidekicks … Чак Норыс
- 1993—2001 — Ўокер, тэхаскі рэйнджар / Walker, Texas Ranger … Кордэл Ўокер
- 1993 — Пасланец пекла (Спараджэньне пекла) / Hellbound … Фрэнк Шатэр
- 1995 — Супэрсышчык (Супэрсабака) / Top Dog … Джэйк Ўайлдэр
- 1996 — Лясны вой / Forest Warrior … Лясной воін/Макена
- 1998 — Вайна Лоґана / Logan’s War: Bound by Honor … Джэк Фэлан
- 1999 — Сыны грома / Sons of Thunder … Рэйнджар Кордэл Ўокер
- 2000 — Кітайскі гарадавы (2 сэзон 16 сэрыя) / Martial Law … Кордэл Ўокер
- 2000 — Чалавек прэзыдэнта / The President’s Man … Джошуа Макорд
- 2002 — Чалавек прэзыдэнта: Лінія на пяску / The President’s Man: A Line in the Sand … Джошуа Макорд
- 2003 — Мясьціна д’ябла (Тэхаскі д’ябал) / Bells of Innocence … Мэт’ю
- 2005 — Ўокер, тэхаскі рэйнджар: Выпрабаваньне агнём / Walker Texas Ranger: Trial by fire … Рэйнджар Кордэл Ўокер
- 2005 — Цені мінулага / The Cutter … Джон Шэфэрд
- 2012 — Нястрыманыя 2 / The Expendables 2 … Букер
- 2013 — Першы стрэл / The Novice … Эдгар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Celebrities who learn Jiu-Jitsu
- ^ www.internovosti.ru
- ^ News2.ru (оригинал)
- ^ Chuck Norris If Democracy Doesn't Work, Try Anarchy. Townhall. Праверана 2008-11-18 г. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (анг.)
- Чак Норыс у Facebook (анг.)
- Чак Норыс у X (анг.)
- Факты аб Чацы Норысе (анг.)
- Чак Норыс (анг.) на сайце Internet Movie Database