Перайсьці да зьместу

Афраамэрыканцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Афраамэрыканцы (па-ангельску: African American) — жыхары ЗША, якія належаць да экватарыяльнай расы і маюць поўнае або частковае афрыканскае паходжаньне. Слова ўвайшло ў ангельскую мову ЗША пасьля таго, як у афіцыйных колах краіны стала пераважаць меркаваньне аб некарэктнасьці назвы нэгры (па-ангельску: Negro) і абразьлівае нігеры (па-лацінску: Nigger). Распаўсюджана таксама нэўтральнае абазначэньне «чорныя» (Black people).

У шырокім сэнсе слова, «афраамэрыканцы» — усе чарнаскурыя грамадзяне ЗША, якія адпаведным чынам вызначаюць сваю расавую прыналежнасьць. Аднак, як правіла, пад «афраамэрыканцам» маюцца на ўвазе выхадцы з Афрыкі (нашчадкі рабоў і даўніх мігрантаў), якія жывуць у ЗША цягам шэрагу пакаленьняў і якія зьяўляюцца носьбітамі асаблівай субкультуры. У цяперашні час афраамэрыканцы - сама заможная група чарнаскурых на плянэце пры сярэднім даходзе на душу каля 25 000 даляраў на год на чалавека, хоць гэта значна ніжэй за сярэднеамэрыканскі паказьнік (40 000).