Перайсьці да зьместу

Эміль Бэрнар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эміль Бэрнар
Дата нараджэньня 28 красавіка 1868
Месца нараджэньня Ліль, Францыя
Дата сьмерці 16 красавіка 1941 (72 гады)
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, паэт, пісьменьнік, ілюстратар, фатограф, скульптар, мастак-гравэр, акварэліст
Жанры партрэт[1], пэйзаж[1], рэлігійны жывапіс[d][1], ню[1], мескі пэйзаж[d][1], жанравае малярства[d][1] і міталягічнае малярства[d][1]
Плынь імпрэсіянізм
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну

Эміль Бэрнар (па-француску: Émile Bernard, 28 красавіка 1868, Ліль — 16 красавіка 1941, Парыж) — францускі мастак-нэаімпрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў сымбалізму ў мастацтве.

Жыцьцё і творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1886 годзе паступіў вучыцца жывапісу ў парыскае мастацкае атэлье Фэрнана Кармона, дзе знаёміцца з Анры дэ Тулюз-Лятрэкам і ван Гогам. У тым жа годзе яго выгналі з атэлье «за ўпартасьць». У 1886—1888 гадах жыў у Понт-Авэне, дзе далучышся да мастацкай групы Понт-Авэн і зрабіўся сябрам Гагена. Там, у 1887 годзе, сумесна з Люі Анкетэнам, распрацоўвае клуазанісцкі стыль жывапісу.

У 1890 годзе перажывае рэлігійны крызіс, пасьля чаго майстар зьвяртаецца да прадметаў і сюжэтаў сярэднявечнага мастацтва. У 1891 годзе разрывае сяброўства з Гагенам і далучаецца да сымбалісцкай групы Адылона Рэдона і Фэрдынанда Ходлера.

У 1893—1903 гадах падарожнічае па Эгіпце, Італіі і Гішпаніі. У гэтыя гады стварае па большай частцы рэлігійныя і сымбалісцкія карціны.

Бэрнар, зьяўляўся адным з выбітных майстроў групы Порт-Авэн, у пачатку сваёй творчасьці схіляўся да прымітывізму, у канцы жыцьця капіяваў палотны вэнэцыянскіх майстроў. У той жа час творчасьць Бэрнара аказала вырашальны ўплыў на працы Паблё Пікаса ў яго «блакітны перыяд». Доўгія сяброўскія адносіны Бэрнара з ван Гогам, Гагенам і Сэзанам пакінулі пасьля сябе вельмі каштоўную для дасьледчыкаў творчасьці мастакоў перапіску.

  • Fred Leeman, Émile Bernard (1868—1941), Citadelles & Mazenod éditeurs; Wildenstein Institute Publications, 2013, 495 p. ISBN 9782850885716
  • Jean-Jacques Luthi und Armand Israël: Émile Bernard 1868—1941, Editions de l’Amateur, ISBN 2-85917-387-0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эміль Бэрнарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г д е ё RKDartists (нід.)