Перайсьці да зьместу

Ён Андрэеску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўтапартрэт 1882 году

Ён Андрэеску (па-румынску: Ion Andreescu; 15 лютага 1850, Бухарэст — 22 кастрычніка 1882, Бухарэст) — румынскі мастак. Першы прадстаўнік імпрэсіянізму ў румынскім жывапісе.

Ён Андрэеску нарадзіўся ў Бухарэсьце ў сям’і крамніка. Вучыўся ў інтэрнаце, дзе, сярод іншага, вывучыў францускую мову. У 1863 годзе паступіў у мастацкую школу, з 1869 году займаўся пад кіраўніцтвам аднаго з найбуйнейшых румынскіх мастакоў таго часу Тэадора Амана. У 1870 годзе перамог у конкурсе на пасаду выкладчыка ў той жа мастацкай школе, але з-за бюракратычных перашкодаў ня змог яе заняць. Увесь гэты час Андрэеску востра меў матэрыяльныя цяжкасьці. На кароткі час, дзякуючы заступніцтву Амана, ён змог заняць месца настаўніка маляваньня ў гандлёвым вучылішчы ў Бухарэсьце. Зь верасня 1872 году ён працаваў настаўнікам у Бузэў.

Андрэеску даволі хутка расчараваўся ў румынскай сыстэме мастацкай адукацыі й зьехаў у Парыж, дзе ў 1878 годзе пачаў наведваць мастацкую акадэмію. Адначасова ён зблізіўся з мастакамі Барбізонскай школы, сярод якіх быў і Мікалаэ Грыгарэску. Пасьля ён быў блізкі да імпрэсіяністаў і лічыцца першым прадстаўніком імпрэсіянізму ў румынскім мастацтве.

У 1881 годзе Андрэеску вярнуўся ў Румынію, дзе на наступны год памёр ад сухотаў ува ўзросьце 32 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён Андрэескусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Radu Bogdan, Ion Andreescu, Meridians, Bucharest (1962)  (рум.)
  • Corina Firuţă, Cori Simona Ion, Ioan Andreescu: 1850—1882: Colecție de artă, Alcor Edimpex, (1997), ISBN 9739790143  (рум.)
  • bucovine.com (анг.)